Беларусі і Украіне па сілах скончыць канфрантацыю – Лукашэнка

Беларускі прэзідэнт лічыць, што Мінску і Кіеву трэба выкарыстоўваць каштоўнасць суседства для спынення канфрантацыі.
Sputnik
МІНСК, 24 жні – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Украіны з Днём Незалежнасці, паведаміла прэс-служба беларускага прэзідэнта.
Лукашэнка нагадаў, што многія пакаленні беларусаў і ўкраінцаў стагоддзямі жылі паміж сабой у згодзе і павазе.
"Нашы продкі гандлявалі, стваралі сем’і і выхоўвалі дзяцей, разам мужна змагаліся з фашызмам, адбудоўвалі агульную дзяржаву ў першыя пасляваенныя пяцігодкі", - гаворыцца ў віншаванні.
Паводле слоў беларускага лідара, у народаў Беларусі і Украіны шмат агульных рыс характару. Гэта працавітасць, стараннасць, паважлівае стаўленне да старэйшых і сваіх традыцый, а таксама да сваёй культуры.
Больш за 30 гадоў таму абедзве дзяржавы набылі сваю незалежнасць і выбралі тады самастойныя шляхі развіцця і будаўніцтва будучыні. Лукашэнка лічыць, што дзеля гэтай будучыні "мы павінны стварыць бяспечныя магчымасці для дастойнага суіснавання ўсяго рэгіёна".
Ён таксама падкрэсліў, што трэба выкарыстоўваць каштоўнасць гэтага суседства, каб завяршыць канфрантацыю.
"Беларускі бок гатоў зрабіць для гэтага ўсё неабходнае і нават больш. Веру ў тое, што нам гэта па сілах", - заявіў Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў усім украінцам, каб як можна хутчэй на іх зямлі запанаваў "бясцэнны і такі патрэбны ўсім людзям добрай волі мір".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка заявіў, што ва Украіне ўстаноўлены прафашысцкі рэжым
Лукашэнка: Зяленскі канчаткова зразумеў, што не пераможа
Лукашэнка: ёсць вялікія перадумовы для заканчэння вайны ва Украіне