Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Кантракты ДНР і беларускіх прадпрыемстваў складуць 3 млрд расійскіх рублёў

Расійскі рэгіён зацікаўлены ў тэхніцы беларускай вытворчасці і тэхналогіях, якія спатрэбяцца пры аднаўленні ДНР.
Sputnik
МІНСК, 24 жні – Sputnik. Папярэдне пакет дамоўленасцей з беларускімі прадпрыемствамі ацэньваецца ў 3 мільярды расійскіх рублёў за год, сказаў кіраўнік урада ДНР Яўген Сонцаў, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, зараз поўным ходам ідзе аднаўленне Данецкай Народнай Рэспублікі, таму рэгіён мае патрэбу ў тэхніцы, якая можа быць задзейнічана ў будаўніцтве.
"Нам патрэбны тэхналогіі, якія ёсць у Беларусі. Рэспубліка захавала іх з часоў Савецкага Саюза, мадэрнізавала і развіла", - адзначыў расійскі палітык.
Яўген Сонца расказаў, што ў сераду, 23 жніўня, дэлегацыя з ДНР наведала "Магілёўліфтмаш". Сёння ў праграме наведванне завода "Амкадор" у Мінску.
"Мы тут бачым тэхніку, якая нам патрэбна і будзе выкарыстоўвацца пры аднаўленні ДНР", - звярнуў увагу кіраўнік урада рэгіёна.
Пасля чаго дадаў, што ёсць цікавасць і да сельскагаспадарчай тэхнікі беларускай вытворчасці, якая знаходзіцца на сусветным узроўні.
"Усё добрае, што ў вас ёсць, мы пераносім да сябе і тыражуем", - запэўніў Яўген Сонцаў.
Кіраўнік урада ДНР удакладніў, што ўжо ёсць дамоўленасці з беларускімі партнёрамі па вытворчасці сіласаў, аб набыцці і вузлавой зборцы магілёўскіх ліфтаў. Таксама ёсць папярэднія дамоўленасці аб зборцы беларускай прычапной тэхніцы на базе прадпрыемстваў у ДНР.
"Мы прагаворвалі папярэднія сумы (пакетных дамоўленасцей - Sputnik) і ацэньваем, што арыентыровачна гэта не менш за 3 мільярды расійскіх рублёў (3,2 мільёна долараў - Sputnik) штогод", - падсумаваў расійскі палітык.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
ДНР зацікаўлена ў беларускіх інвестыцыях – Пушылін
Першая кампанія з Беларусі пачала экспарт збожжа праз порт Марыупаля
ДНР зацікаўлена ў гандлі з Беларуссю – Пушылін