Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Гарадку 2-3 верасня

Акрамя літаратурна-культурных мерапрыемстваў у Гарадку адбудзецца кулінарны фестываль "Мара гурмана" з батламі повараў і конкурсам выпечкі.
Sputnik
МІНСК, 28 жні – Sputnik. Юбілейны XXX Дзень беларускага пісьменства пройдзе 2 і 3 верасня ў Гарадку Віцебскай вобласці, паведаміў падчас прэс-канферэнцыі намеснік міністра інфармацыі Беларусі Ігар Бузоўскі.
Як расказаў намеснік міністра, мерапрыемствы культурнага форуму будуць прысвечаны двум асноўным юбілейным датам – 80-годдзю вызвалення Гарадка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Маўра.
"Трыццацігоддзе свята адзначаецца таксама ў юбілейную дату. Яна, з аднаго боку, юбілейная, а з другога – трагічная: 80-годдзе вызвалення Гарадка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мы абысці гэтую дату ніяк не маглі. Яна будзе адлюстравана як у канцэртных нумарах адкрыцця і закрыцця, так і ў мерапрыемствах, якія будуць праводзіцца на калясцэнічных пляцоўках", - адзначыў Ігар Бузоўскі.
У рамках свята адбудуцца рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя "Дарога да святынь з жыватворным агнём ад Труны Гасподняй", міжнародны круглы стол з удзелам замежных літаратараў, фестываль кнігі і прэсы.
Акрамя гэтага, на Дні беларускага пісьменства выступяць фіналісты дзіцячага конкурсу "Жывая класіка", пройдзе цырымонія ўручэння "Нацыянальнай літаратурнай прэміі".
Жыхары і госці Гарадка таксама змогуць убачыць батл повараў і парад удзельнікаў кулінарнага фестывалю "Мара гурмана".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Кола жыцця і творчасці Алеся Ставера: "Жураўлі на Палессе ляцяць..."
"Салодкі кусок знойдзе раток!", або Гатуем з садавіны
Археолагі за крок да таго, каб даказаць, што летапісны Мінск быў не на Нямізе