Археолагі за крок да таго, каб даказаць, што летапісны Мінск быў не на Нямізе

© Sputnik / Виктор ТолочкоАрхеалагічныя раскопкі ў Гарадзішчы
Археалагічныя раскопкі ў Гарадзішчы - Sputnik Беларусь, 1920, 15.08.2023
Падпісацца
Эксклюзіў
Беларускія гісторыкі не першае дзесяцігоддзе даследуюць гарадзішча на Менцы, каб разабрацца ў тонкасцях сталічнай гісторыі. Што трэба для таго, каб паставіць кропку ў пытанні, разбіраўся Sputnik.
У маі гэтага года на археалагічным помніку ў Гарадзішчы пачаліся маштабныя раскопкі, у якіх бралі ўдзел і студэнты, і валанцёры і, зразумела, вучоныя з Нацыянальнай акадэміі навук.
Кіруе даследаваннямі загадчык аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу Інстытута гісторыі, кандыдат гістарычных навук Андрэй Вайцяховіч.

Помнік старажытнарускі, а знаходкі скандынаўскія

Паводле слоў Вайцяховіча, работы, якія доўжацца ўжо чатыры месяцы, у бліжэйшы час завяршаць ніхто не збіраецца. Археолагі прынялі рашэнне прыкласці максімальныя намаганні і завяршыць раскопкі толькі ў кастрычніку, калі іх нельга будзе працягваць з-за ўмоў надвор’я.
© Sputnik / Виктор ТолочкоНавуковы кіраўнік раскопак Андрэй Вайцяховіч
Научный руководитель раскопок Андрей Войтехович - Sputnik Беларусь, 1920, 15.08.2023
Навуковы кіраўнік раскопак Андрэй Вайцяховіч
"Цяпер даследаванні ідуць на тэрыторыі замчышча на тэрасе, дзе яшчэ ніколі ніхто не капаў. Раскопваецца ўжо шосты пласт на глыбіні 1,2 метра. У асноўным сустракаюцца знаходкі XVI-XVIII стагоддзяў, калі тут была сядзібная забудова", - расказаў вучоны.
Пры гэтым ён запэўніў, што ёсць і знаходкі старажытнарускага перыяду, якія раней пры раскопках паселішчаў на Менцы не сустракаліся. Сярод знаходак бронзавая скандынаўская фібула, бронзавы кісцень з арнаментам, фрагмент бронзавага скандынаўскага крыжа XI стагоддзя.
© Photo : из личного архива ВойтеховичаАрхеалагічная знаходка на раскопках у Гарадзішчы
Археологическая находка на раскопках в Городище - Sputnik Беларусь, 1920, 15.08.2023
Археалагічная знаходка на раскопках у Гарадзішчы
"Глыбіня гэтага раскопу будзе вялікай, але наша мэта выйсці на старажытнарускія пласты. Для гэтага і трэба зняць усе напластаванні сядзібныя", - растлумачыў Андрэй Вайцяховіч.
© Sputnik / Виктор ТолочкоАрхеалагічныя раскопкі ў Гарадзішчы
Археологические раскопки в Городище - Sputnik Беларусь, 1920, 15.08.2023
Цяпер у планах у археолагаў паглыбіцца ў вал, каб дайсці да драўляных канструкцый. Па папярэдняй ацэнцы, для гэтага трэба будзе паглыбіцца на 1,5 метра. Узоры дрэва патрэбны навукоўцам, каб зрабіць дэндрахраналагічны аналіз і выязначыць дакладныя даты ўзвядзення ахоўных збудаванняў.

Старажытнарускі горад у чыстым выглядзе

Пытанне, ці можна сцвярджаць, што Мінск адлічвае сваю гісторыю менавіта з гэтага месца, даўно выклікае спрэчкі вучоных. Вайцяховіч расказаў, што "матэрыяльная культура тут зусім не сельская". На яго думку, "знаходкі сведчаць аб жыцці раннесярэднявечнага горада X-XI стагоддзяў".
© Photo : из личного архива Войтеховича

Свінцовыя пломбы, знойдзеныя ў Гарадзішчы

Свінцовыя пломбы, знойдзеныя ў Гарадзішчы - Sputnik Беларусь
1/6

Свінцовыя пломбы, знойдзеныя ў Гарадзішчы

© Photo : из личного архива Войтеховича

Сярод прадметаў, знойдзеных у Гарадзішчы, гарлачыкі і амфары

Сярод прадметаў, знойдзеных у Гарадзішчы, гарлачыкі і амфары - Sputnik Беларусь
2/6

Сярод прадметаў, знойдзеных у Гарадзішчы, гарлачыкі і амфары

© Photo : из личного архива Войтеховича

Горлачка ад амфары, знойдзенае ў Гарадзішчы

Горлачка ад амфары, знойдзенае ў Гарадзішчы - Sputnik Беларусь
3/6

Горлачка ад амфары, знойдзенае ў Гарадзішчы

© Sputnik / Виктор Толочко

На археалагічным комплексе на р. Менцы ў в. Гарадзішча Мінскага раёна сёлета пад кіраўніцтвам Інстытута гісторыі НАН Беларусі праводзяцца маштабныя даследаванні, у якіх удзельнічаюць вучоныя, студэнты, валанцёры з ўсёй краіны

На археалагічным комплексе на р. Менцы ў в. Гарадзішча Мінскага раёна сёлета пад кіраўніцтвам Інстытута гісторыі НАН Беларусі праводзяцца маштабныя даследаванні, у якіх удзельнічаюць вучоныя, студэнты, валанцёры з ўсёй краіны - Sputnik Беларусь
4/6

На археалагічным комплексе на р. Менцы ў в. Гарадзішча Мінскага раёна сёлета пад кіраўніцтвам Інстытута гісторыі НАН Беларусі праводзяцца маштабныя даследаванні, у якіх удзельнічаюць вучоныя, студэнты, валанцёры з ўсёй краіны

© Sputnik / Виктор Толочко

Работы вядуцца ўручную

Работы вядуцца ўручную - Sputnik Беларусь
5/6

Работы вядуцца ўручную

© Sputnik / Виктор Толочко

Знойдзеныя на раскопках у Гарадзішчы артэфакты

Знойдзеныя на раскопках у Гарадзішчы артэфакты - Sputnik Беларусь
6/6

Знойдзеныя на раскопках у Гарадзішчы артэфакты

1/6

Свінцовыя пломбы, знойдзеныя ў Гарадзішчы

2/6

Сярод прадметаў, знойдзеных у Гарадзішчы, гарлачыкі і амфары

3/6

Горлачка ад амфары, знойдзенае ў Гарадзішчы

4/6

На археалагічным комплексе на р. Менцы ў в. Гарадзішча Мінскага раёна сёлета пад кіраўніцтвам Інстытута гісторыі НАН Беларусі праводзяцца маштабныя даследаванні, у якіх удзельнічаюць вучоныя, студэнты, валанцёры з ўсёй краіны

5/6

Работы вядуцца ўручную

6/6

Знойдзеныя на раскопках у Гарадзішчы артэфакты

Гарадзішча на Менцы ўяўляе для гісторыкаў асаблівую цікавасць яшчэ і таму, што ў звыклым для нас выглядзе старажытнарускі горад з драўлянымі маставымі і цэрквамі, як гэта можна ўбачыць у Полацку, Мінску, Тураве і Брэсце, паўстае ў ХII стагоддзі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоАрхеалагічныя раскопкі ў Гарадзішчы
Археологические раскопки в Городище - Sputnik Беларусь, 1920, 15.08.2023
Археалагічныя раскопкі ў Гарадзішчы
Больш ранні перыяд слаба вывучаны, таму што пласты X-XI стагоддзяў у гэтых гарадах пашкоджаны пазнейшымі напластаваннямі. У гарадзішчы на ​​Менцы старажытнарускі горад перастаў існаваць у ХII стагоддзі і таму горад на раннім этапе свайго існавання дайшоў да нашых дзён у адносна цэласным выглядзе.
Андрэй Вайцяховіч упэўнены, што тут была княжая дружына, таму ў розныя гады тут знаходзілі фрагменты кальчугі, кісцень, наканечнікі стрэл, фрагменты коп'яў і наканечнік ножан мяча – а гэта ўсё атрыбуты прафесійнага воіна.
© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
1/7

© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
2/7

© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
3/7

© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
4/7

© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
5/7

© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
6/7

© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
7/7

1/7

2/7

3/7

4/7

5/7

6/7

7/7

Дуб у дапамогу

Гарадзішча на Менцы вывучаюць ужо не першы дзесятак гадоў, і ў 1983 годзе ў ходзе вывучэння вала ўдалося выявіць дубовыя клеці, якія выкарыстоўваліся для будаўніцтва ўмацаванняў старажытнарускіх гарадоў.
Спілы з клецяў былі зроблены, а вось дэндрахраналагічны аналіз праведзены не быў. Самі ўзоры не захаваліся, таму што дрэва пасля кантакту з паветрам пачынае хутка разбурацца.
© Sputnik / Виктор ТолочкоАрхеалагічныя раскопкі ў Гарадзішчы
Археологические раскопки в Городище - Sputnik Беларусь, 1920, 15.08.2023
Цяпер навукоўцы дакладна ведаюць, што трэба рабіць, каб падлічыць гадавыя кольцы на спілоўках і не згубіць унікальныя ўзоры. Таму вал будуць капаць прафесійна і ўручную, без тэхнікі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоАрхеалагічныя раскопкі на вале ў Гарадзішчы
Археологические раскопки в Городище - Sputnik Беларусь, 1920, 15.08.2023
Археалагічныя раскопкі на вале ў Гарадзішчы
"У 2010 годзе мы ўскрывалі былыя раскопы пры будаўніцтве метро на Нямізе, дзе былі знойдзены рэшткі ўязной брамы. Там нічога ўжо няма, усё згніла", - канстатаваў загадчык аддзела археалогіі Сярэдніх стагоддзяў і Новага часу Інстытута гісторыі.
Паводле яго слоў, драўляная забудова Мінскага замчышча можа быць поўнасцю страчана, ва ўсякім разе тыя ўчасткі, дзе праходзілі раскопкі і дрэва кантактавала з паветрам.
"Там, дзе паступае кісларод, пачынаецца незваротны працэс і, калі яго не кансерваваць, яно гніе", - асабліва адзначыў гісторык. Пасля чаго дадаў, што той забудовы драўлянай на Мінскім замчышчы, якую мы ведаем па фатаграфіях з маштабных раскопак, ужо не існуе.
© Sputnik / Виктор ТолочкоАрхеалагічныя раскопкі ў Гарадзішчы
Археологические раскопки в Городище - Sputnik Беларусь, 1920, 15.08.2023
Андрэй Вайцяховіч у завяршэнне сказаў, што вал гарадзішча на Менцы зараз будзе даследаваны ў новым месцы з поўнай фіксацыяй драўляных збудаванняў. Таму што патрэбна дакладная інфармацыя аб устройстве вала па пластах з гарызантальнай фіксацыяй.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Артэфакты X – XII стагоддзяў знайшлі ў Гарадзішчы
У Беларусі ўпершыню знайшлі знак з трызубцам князя Ізяслава
Археолагі ўпершыню знайшлі цэлую бронзавую шпільку жалезнага веку ў Беларусі
Стужка навiн
0