Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Краіны ЕАЭС і СНД могуць далучыцца да Форуму рэгіёнаў – Грызлоў

Мерапрыемствы з удзелам рэгіёнаў Расіі і Беларусі праходзяць штогод на расійскай і беларускай тэрыторыі па чарзе.
Sputnik
ВІЦЕБСК, 31 жні – Sputnik. Форум рэгіёнаў у 2024 годзе можна правесці па новай формуле, паведаміў у чацвер пасол Расіі Барыс Грызлоў, перадае карэспандэнт Sputnik.
Кіраўнік расійскага дыппрадстаўніцтва адзначыў, што ў наступным годзе прымаць Форум рэгіёнаў будзе Віцебск. З кожным годам павялічваецца аб’ём кантрактаў, якія падпісваюцца паміж Расіяй і Беларуссю.
Барыс Грызлоў звярнуў увагу, што ў Віцебску мерапрыемства пройдзе пад лозунгам "Навука – будучыня Саюзнай дзяржавы".
"Мяркуецца, што ён (Форум рэгіёнаў - Sputnik) будзе адначасова праходзіць і ў Віцебску, і ў Полацку", - распавёў ён.
Пасол Расіі нагадаў, што нядаўна прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў падумаць над такім пытаннем, як запрашэнне трэціх краін да ўдзелу ў Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
"Гэта можна абмеркаваць, улічваючы, што арганізатарамі форуму выступаюць Савет Федэрацыі і Савет Рэспублікі, ім гэта можа быць цікава. Гэта могуць быць краіны ЕАЭС і СНД", - прапанаваў Барыс Грызлоў.
У завяршэнне ён дадаў, што будучы Форум рэгіёнаў можа прайсці па новай формуле, што было б цікава.
Першы Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі прайшоў 5-6 чэрвеня 2014 года ў Мінску. З таго часу форумы праводзяцца па чарзе ў беларускіх ці расійскіх гарадах. У 2023 годзе адбыўся юбілейны, X Форум рэгіёнаў, ён прайшоў у расійскім горадзе Уфа.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Пасол Расіі Барыс Грызлоў азнаёміўся з прамысловым патэнцыялам Оршы
Тавараабарот паміж Беларуссю і Расіяй вырас на 16,9% – Мезенцаў
ЕАЭС патрэбны новыя фарматы эканамічнага ўзаемадзеяння – Галоўчанка