ВІЦЕБСК, 31 жні – Sputnik. Помнік Аляксандру Неўскаму ў Мінску будзе 11 метраў у вышыню, сказаў пасол Расіі Барыс Грызлоў, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, асоба Аляксандра Неўскага звязана і з гісторыяй Расіі, і з гісторыяй Беларусі. Ён быў жанаты на полацкай князёўне Аляксандры Брачыславаўне.
"Ідэя ўзвядзення помніка святому князю Аляксандру Неўскаму з’явілася не так даўно. У мінулым годзе гэтую ідэю пачалі ажыццяўляць", - распавёў расійскі дыпламат.
Барыс Грызлоў адзначыў, што ідэю праекта падтрымаў асабіста Аляксандр Лукашэнка. Цяпер пры падтрымцы Мінгарвыканкама і экзархата Беларускай праваслаўнай царквы пасольства займаецца рэалізацыяй гэтага праекта.
"Гэта будзе вялікая конная скульптура вышынёй 11 метраў. Цяпер ідзе работа па заліванні асновы п’едэстала. Я думаю, што мы зможам гэты помнік адкрыць у гэтым годзе", - выказаў упэўненасць пасол Расіі.
Пры гэтым ён адзначыў, што месца для размяшчэння помніка выбіраў Мінгарвыканкам – гэта скрыжаванне вуліцы Нававіленскай і Старавіленскага тракту.
Барыс Грызлоў асабліва адзначыў, што скульптар помніка – беларус і адліўка таксама будзе ў Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Грызлоў: у Беларусі і Расіі аднолькава разумеюць гісторыю
Грызлоў: у сферы сацыяльна-гуманітарнага развіцця СД важны агульныя стандарты
Грызлоў: бачым спробы арганізаваць крыжовы паход супраць рускай мовы