Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Мегашколу, пабудаваную беларусамі, урачыста адкрылі ў Варонежы

Навучальны комплекс, які лічыцца адным з самых буйных у гэтым расійскім рэгіёне, разлічаны на тры тысячы школьнікаў і атрымаў назву "Содружество".
Sputnik
МІНСК, 1 вер – Sputnik. Кошт новай школы, якую пабудаваў у Варонежы беларускі падрадчык, склаў тры млрд расійскіх рублёў (100,5 млн беларускіх).
Гэта самая буйная школа ў Чарназем'і, і яна разлічана на тры тысячы вучняў. Навучальны комплекс атрымаў назву "Содружество", паведамляе выданне "Воронежские новости".
Школе перадалі аўтобус МАЗ – падарунак ад прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Плошча ўчастка, на якім узвялі школьны комплекс – 60 тыс квадратных метраў. Адна з асаблівасцей школы – адасобленыя навучальныя блокі "Наука", "Общество", "Техника и IT", "Искусство" і "Спорт". Стварэнне дадзенага комплексу – гэта частка расійскага нацыянальнага праекта "Образование".

Не першы праект з беларусамі

Школа, якая адкрылася, – не першы падобны аб’ект у Варонежскай вобласці.
У 2021 годзе адкрылі школу, таксама пабудаваную беларускімі будаўнікамі, у пасёлку Страліца Семілуцкага раёна. Яна разлічана на 520 вучняў, і зроблена поўнасцю з беларускіх матэрыялаў, аснашчана беларускім абсталяваннем.
Больш за тое, праект фінансаваў Банк развіцця Беларусі з умовай, што пазней выдаткі пакрыюць абласныя ўлады. Тады ж, у 2021 годзе, было абвешчана, што ў Семілуках па аналагічным праекце пабудуюць яшчэ адну школу на 500 месцаў і дзіцячы сад на 220 месцаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Лукашэнка: таленавітыя людзі – вялікае багацце для Беларусі
"Прыступіце, дзеці, да навукі…": вершы пра школу
Лукашэнка: галоўнае, каб моладзь выхоўвалася патрыётамі і абаронцамі