https://bel.sputnik.by/20230901/lukashenka-galonae-kab-moladz-vykhovalasya-patrytam--abarontsam-1079043009.html
Лукашэнка: галоўнае, каб моладзь выхоўвалася патрыётамі і абаронцамі
Лукашэнка: галоўнае, каб моладзь выхоўвалася патрыётамі і абаронцамі
Sputnik Беларусь
У гэтым годзе школьнікаў чакае шмат новаўвядзенняў – абноўленыя падручнікі, дапаўненні ў школьным адзенні, нязвыклае меню ў сталовых. 01.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-01T09:03+0300
2023-09-01T09:03+0300
2023-09-01T09:03+0300
школа
школьнікі
грамадства
адукацыя
віншаванне
аляксандр лукашэнка
моладзь
дзеці
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102288/40/1022884004_0:125:2400:1475_1920x0_80_0_0_a522ea6c36bde382ae6043d56a4d9195.jpg
МІНСК, 1 вер – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў школьнікаў, студэнтаў, аспірантаў, настаўнікаў і педагогаў з пачаткам навучальнага года. Віншаванне публікуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.Ён адзначыў, што 1 верасня – гэта агульнае свята, якое датычыцца не толькі тых, хто пачынае вучобу, але і тых, хто вучыць і ўсё жыццё захоўвае добрыя ўспаміны аб сваіх настаўніках.Сёння, 1 верасня, у школы, каледжы і ВНУ Беларусі прыйдзе амаль паўтара мільёна навучэнцаў і студэнтаў. І гэта, на думку кіраўніка дзяржавы, важна, таму што ў наш час каштоўнасць ведаў пастаянна расце, а ўзровень нацыянальнай адукацыі вызначае бяспеку і дабрабыт дзяржавы.Беларускі лідар пажадаў, каб кожны новы дзень быў "напоўнены стараннай стваральнай працай і радасцю дзіўных адкрыццяў".Асобную ўвагу прэзідэнт удзяліў першакласнікам і іх бацькам."Вы, самыя юныя школьнікі, зараз пачынаеце свой шлях у краіну ведаў. Верце ў сябе, і ў вас усё атрымаецца", - гаворыцца ў віншаванні.Прэзідэнт Беларусі пажадаў усім мірнага неба, здароўя, цярпення, удачы і толькі выдатных адзнак.Нагадаем, што ў гэтым годзе беларускіх школьнікаў чакаюць чарговыя рэформы. У іх з’явяцца абноўленыя падручнікі, другі элемент у школьным адзенні, інжынерныя класы і зусім новае меню ў сталовых.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102288/40/1022884004_134:0:2267:1600_1920x0_80_0_0_8ae219b22f97e11b4bebde0a1c5a56cd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
школа, школьнікі, грамадства, адукацыя, віншаванне, аляксандр лукашэнка, моладзь, дзеці, у беларусі, беларусь, навіны
школа, школьнікі, грамадства, адукацыя, віншаванне, аляксандр лукашэнка, моладзь, дзеці, у беларусі, беларусь, навіны
Лукашэнка: галоўнае, каб моладзь выхоўвалася патрыётамі і абаронцамі
У гэтым годзе школьнікаў чакае шмат новаўвядзенняў – абноўленыя падручнікі, дапаўненні ў школьным адзенні, нязвыклае меню ў сталовых.
МІНСК, 1 вер – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў школьнікаў, студэнтаў, аспірантаў, настаўнікаў і педагогаў з пачаткам навучальнага года. Віншаванне публікуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Ён адзначыў, што 1 верасня – гэта агульнае свята, якое датычыцца не толькі тых, хто пачынае вучобу, але і тых, хто вучыць і ўсё жыццё захоўвае добрыя ўспаміны аб сваіх настаўніках.
Сёння, 1 верасня, у школы, каледжы і ВНУ Беларусі прыйдзе амаль паўтара мільёна навучэнцаў і студэнтаў. І гэта, на думку кіраўніка дзяржавы, важна, таму што ў наш час каштоўнасць ведаў пастаянна расце, а ўзровень нацыянальнай адукацыі вызначае бяспеку і дабрабыт дзяржавы.
"Галоўнае, каб моладзь выхоўвалася сапраўднымі патрыётамі і абаронцамі роднай зямлі, захоўвала традыцыі і гістарычную памяць", - адзначыў Лукашэнка.
Беларускі лідар пажадаў, каб кожны новы дзень быў "напоўнены стараннай стваральнай працай і радасцю дзіўных адкрыццяў".
Асобную ўвагу прэзідэнт удзяліў першакласнікам і іх бацькам.
"Вы, самыя юныя школьнікі, зараз пачынаеце свой шлях у краіну ведаў. Верце ў сябе, і ў вас усё атрымаецца", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў усім мірнага неба, здароўя, цярпення, удачы і толькі выдатных адзнак.
Нагадаем, што ў гэтым годзе беларускіх школьнікаў чакаюць чарговыя рэформы. У іх з’явяцца абноўленыя падручнікі, другі элемент у школьным адзенні, інжынерныя класы і зусім новае меню ў сталовых.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"