Вучэнне "Баявое брацтва-2023" стартуе ў Беларусі

Падчас маштабных вучэнняў будзе задзейнічана больш за 2,5 тысячы вайскоўцаў, якія адпрацуюць розныя сітуацыі.
Sputnik
МІНСК, 1 вер – Sputnik. Сумеснае аператыўна-стратэгічнае вучэнне дзяржаў АДКБ "Баявое брацтва-2023" стартуе на палігонах рэспублікі ў пятніцу, паведамляе Sputnik.
Трэніроўка прадоўжыцца па 6 верасня на палігонах і ўчастках мясцовасці трох абласцей – Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай. Усяго ж чакаецца ўдзел у "Баявым брацтве" звыш 2 500 ваенных і больш за 500 адзінак узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі.
Варта адзначыць, што ў рамках "Баявога брацтва-2023" адбудуцца чатыры спецвучэнні.
Падчас "Пошуку" будзе задзейнічана разведка, у "Бар’еры" – сілы і сродкі РХБЗ і медзабеспячэння.
"Эшалон-2023" правядуць з сіламі і сродкамі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння войск АДКБ. А падчас "Узаемадзеяння-2023" Калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання АДКБ адпрацуюць задачы па прымяненні сіл і сродкаў у мэтах урэгулявання крызіснай сітуацыі ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне.
Беларусь у бягучым годзе старшынствуе ў арганізацыі. Акрамя рэспублікі ў АДКБ уваходзяць Арменія, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан.
У гэтыя ж даты ў Беларусі адбудзецца спецыяльнае вучэнне выратавальных падраздзяленняў краін Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы "Скала-2023".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Тактычнае вучэнне артылерыстаў пачалося на Абуз-Лясноўскім палігоне
Манеўры разведкі падчас вучэнняў "Баявое брацтва-2023" – відэа
Беларусь запрасіла назіраць за вучэннямі АДКБ палякаў і літоўцаў – Вальфовіч