https://bel.sputnik.by/20230830/taktychnae-vuchenne-artylerysta-pachalosya-na-abuz-lyasnoskm-palgone-1078977241.html
Тактычнае вучэнне артылерыстаў пачалося на Абуз-Лясноўскім палігоне
Тактычнае вучэнне артылерыстаў пачалося на Абуз-Лясноўскім палігоне
Sputnik Беларусь
Артылерысты выконваюць агнявыя задачы з баявой стральбой з закрытых агнявых пазіцый. 30.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-30T11:25+0300
2023-08-30T11:25+0300
2023-08-30T11:30+0300
адкб
ваенныя вучэнні
бяспека
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/1e/1078973847_0:0:994:560_1920x0_80_0_0_4705c1f090601f276be98d7c3fac5f79.jpg
МІНСК, 30 жні – Sputnik. Тактычнае вучэнне з асабовым складам 111-й гвардзейскай артылерыйскай брыгады праходзіць на Абуз-Лясноўскім палігоне, паведамілі Sputnik у сераду ў беларускім абаронным ведамстве.У Мінабароны растлумачылі, што падчас тактычнага вучэння артылерысты выконваюць агнявыя задачы з баявой стральбой з закрытых агнявых пазіцый.Як раней паведамлялася, хутка ў Беларусі пачнуцца маштабныя вучэнні АДКБ "Баявое брацтва-2023". Згодна з зацверджанай задумай, будуць адпрацаваны задачы па прымяненні сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ. У рамках "Баявога брацтва - 2023" пройдуць спецвучэнні "Узаемадзеянне-2023", "Пошук-2023", "Эшалон-2023" і "Бар’ер-2023", у якіх адпрацуюць задачы розныя падраздзяленні.У Беларусь ужо прыбылі эшалоны з вайскоўцамі з краін АДКБ, якія будуць прымаць удзел у вучэннях. У прыватнасці, эшалон з расійскім воінскім кантынгентам прыбыў у Брэст."Баявое брацтва-2023" пройдзе на некалькіх ваенных палігонах Беларусі з 1 па 6 верасня.Як паведаміў журналістам начальнік Аб’яднанага штаба АДКБ Анатоль Сідараў, у вучэннях на беларускіх ваенных палігонах прымуць удзел больш за 3,7 тысячы чалавек, у тым ліку да 2,5 тысячы беларускіх ваенных.З 700 адзінак ваеннай і спецыяльнай тэхнікі 500 будзе ад беларускіх Узброеных сіл. Фінальны этап вучэння пройдзе 6 верасня ў Беларусі і 13 кастрычніка – у Кыргызстане, пасля чаго кантынгенты будуць вернуты ў пункты пастаяннай дыслакацыі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/1e/1078973847_106:0:894:591_1920x0_80_0_0_4821f0faa0906a66cfeba0fba45adef9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
адкб, ваенныя вучэнні, бяспека, у беларусі, беларусь, навіны
адкб, ваенныя вучэнні, бяспека, у беларусі, беларусь, навіны
Тактычнае вучэнне артылерыстаў пачалося на Абуз-Лясноўскім палігоне
11:25 30.08.2023 (абноўлена: 11:30 30.08.2023) Артылерысты выконваюць агнявыя задачы з баявой стральбой з закрытых агнявых пазіцый.
МІНСК, 30 жні – Sputnik. Тактычнае вучэнне з асабовым складам 111-й гвардзейскай артылерыйскай брыгады праходзіць на Абуз-Лясноўскім палігоне, паведамілі Sputnik у сераду ў беларускім абаронным ведамстве.
"Гэтае вучэнне праходзіць пад кіраўніцтвам камандзіра брыгады", - адзначылі ваенныя.
У Мінабароны растлумачылі, што падчас тактычнага вучэння артылерысты выконваюць агнявыя задачы з баявой стральбой з закрытых агнявых пазіцый.
Як раней паведамлялася, хутка ў Беларусі пачнуцца маштабныя вучэнні АДКБ "Баявое брацтва-2023". Згодна з зацверджанай задумай, будуць адпрацаваны задачы па прымяненні сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ. У рамках "Баявога брацтва - 2023" пройдуць спецвучэнні "Узаемадзеянне-2023", "Пошук-2023", "Эшалон-2023" і "Бар’ер-2023", у якіх адпрацуюць задачы розныя падраздзяленні.
У Беларусь ужо прыбылі эшалоны з вайскоўцамі з краін АДКБ, якія будуць прымаць удзел у вучэннях. У прыватнасці, эшалон з расійскім воінскім кантынгентам прыбыў у Брэст.
"Баявое брацтва-2023" пройдзе на некалькіх ваенных палігонах Беларусі з 1 па 6 верасня.
Як паведаміў журналістам начальнік Аб’яднанага штаба АДКБ Анатоль Сідараў, у вучэннях на беларускіх ваенных палігонах прымуць удзел больш за 3,7 тысячы чалавек, у тым ліку да 2,5 тысячы беларускіх ваенных.
З 700 адзінак ваеннай і спецыяльнай тэхнікі 500 будзе ад беларускіх Узброеных сіл. Фінальны этап вучэння пройдзе 6 верасня ў Беларусі і 13 кастрычніка – у Кыргызстане, пасля чаго кантынгенты будуць вернуты ў пункты пастаяннай дыслакацыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Беларусь
запрасіла назіраць за вучэннямі АДКБ палякаў і літоўцаў – Вальфовіч