Мінадукацыі будзе збіраць меркаванні беларусаў аб якасці падручнікаў

Тых, хто знойдзе найбольш памылак у падручніках, чакае заахвочванне ад Міністэрства адукацыі.
Sputnik
МІНСК, 2 вер – Sputnik. У Міністэрстве адукацыі прапанавалі настаўнікам, бацькам і проста неабыякавым грамадзянам звярнуць увагу на якасць школьных падручнікаў, паведамілі ў ведамстве.
Там нагадалі, што гэтае пытанне ўжо неаднаразова ўздымалася прэзідэнтам краіны. Так, на апошняй нарадзе кіраўнік дзяржавы даручыў стварыць маніторынгавую групу, якая зоймецца тэмай якасці падручнікаў. У яе ўвойдуць вучоныя, спецыялісты, філолагі.
У Мінадукацыі адзначаюць, што ў выпадку выяўлення памылак у падручніках або ўнясення пэўных прапаноў, трэба зайсці на нацыянальны адукацыйны партал і запоўніць электронную форму па спасылцы. Усе заўвагі прааналізуюць супрацоўнікі Нацыянальнага інстытута адукацыі.
"Зразумела, што якасць падручніка павінен ацэньваць спецыяліст, але і меркаванне звычайных людзей тут важнае", - удакладнілі ў ведамстве.
У Мінадукацыі таксама дадалі, што тых, хто знойдзе найбольш памылак у падручніку, чакае заахвочванне.

Правялі рэвізію

Як адзначаў старшыня КДК Васіль Герасімаў, на нядаўнюю прамую лінію паступіў шквал званкоў ад грамадзян з нараканнямі на гэты конт.
У сваю чаргу міністр адукацыі Андрэй Іванец заяўляў, што да новага навучальнага года была праведзена рэвізія падручнікаў. Паводле яго слоў, запланавана выданне 29 новых дапаможнікаў для школ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Як у школах Беларусі будуць вывучаць замежныя мовы, расказалі ў Мінадукацыі
Зарплаты настаўнікаў і выкладчыкаў вырастуць з 1 верасня
Галоўчанка назваў галоўныя праблемы ў школах