МІНСК, 3 вер – Sputnik. Праваахоўнікі не змогуць перадаваць трэцім асобам даныя з інфармацыйнай сістэмы Нацбанка аб плацежных інцыдэнтах за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам, вынікае з афіцыйна апублікаванага ўказа "Аб мерах па процідзеянні несанкцыянаваным плацежным аперацыям".
Асноўныя нормы дакумента набудуць моц праз паўгода. Як раней паведамлялася, галоўная навіна ўказа ў тым, што Нацбанк будзе абавязаны арганізаваць перадачу даных аб несанкцыянаваных плацяжах і іх спробах у праваахоўныя органы.
Даныя будуць паступаць з аўтаматызаванай сістэмы апрацоўкі інцыдэнтаў (АСАІ), куды іх у сваю чаргу перададуць ад пастаўшчыкоў плацежных паслуг. Для гэтага Нацбанк, як вынікае з указа, заключыць пагадненні аб інфармацыйным супрацоўніцтве з сілавымі структурамі.
Каля года таму Нацбанк афіцыйна вызначыў, што ў АСАІ будуць накіроўваць інфармацыю аб спробах махлярства ў банкаўскім сектары. Да гэтага сілавыя структуры паведамлялі аб хвалях фінансавых махлярстваў (скама).
Напрыклад, у снежні 2022 года стала вядома, што МУС і Следчы камітэт спынілі дзейнасць групы ашуканцаў. Скамеры выкрадалі грошы з рахункаў кліентаў адной з папулярных беларускіх гандлёвых інтэрнэт-пляцовак. Сярод ашуканцаў былі, у тым ліку, непаўналетнія.
На гэтым фоне найбуйнейшы банк краіны – Беларусбанк – абмежаваў некаторыя аперацыі. Кампанія ўстанавіла ліміты па пераводах і атрыманні гатоўкі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Найбуйнейшы банк Беларусі абмежаваў аперацыі на фоне скама
Новая схема з’явілася ў ашуканцаў – яна звязана з аплатай камуналкі
Махляры зноў спрабуюць выкарыстоўваць "Белпошту" для падману людзей