https://bel.sputnik.by/20230212/novaya-skhema-zyavlasya--ashukantsa--yana-zvyazana-z-aplatay-kamunalk-1072088567.html
Новая схема з’явілася ў ашуканцаў – яна звязана з аплатай камуналкі
Новая схема з’явілася ў ашуканцаў – яна звязана з аплатай камуналкі
Sputnik Беларусь
Злачынцы ўвесь час адсочваюць трэнды і хутка змяняюць падыходы для крадзяжу чужых грашовых сродкаў у залежнасці ад сезона і ступені навізны той ці іншай схемы. 12.02.2023, Sputnik Беларусь
2023-02-12T12:57+0300
2023-02-12T12:57+0300
2023-03-01T16:07+0300
махлярства
злачынства
грамадства
грошы
сайт
беларусь
жкп
у беларусі
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103491/13/1034911385_0:4:1920:1084_1920x0_80_0_0_0f12e3a720ad0f355876dd601c2106c1.jpg
МІНСК, 12 лют – Sputnik. Ашуканцы сталі прымяняць новую схему, якая звязана з аплатай жыллёва-камунальных паслуг у інтэрнэце, паведамілі ў прэс-службе МУС Беларусі.Сутнасць у тым, што з’яўляецца фальшывы сайт, візуальна падобны да банкаўскага, на якім нібыта можна аплаціць ЖКП. Такім спосабам звычайна карыстаюцца грамадзяне, у якіх на тэлефонах і іншых гаджэтах не ўсталяваны мабільны ці інтэрнэт-банкінг.Карыстальнікі ўводзяць рэквізіты сваіх карт, пасля чаго з рахункаў імгненна знікаюць грошы. Праваахоўнікі адзначаюць, што гэты спосаб крадзяжу грошай з чужых карт-рахункаў набывае шырокую папулярнасць у махляроў, і ўжо зарэгістравана нямала выпадкаў.Як не трапіць на ашуканства?Распазнаць падроблены сайт даволі проста: трэба ўсяго толькі звярнуць увагу на дамен – у ліпавай версіі побач з афіцыйнай назвай будуць размешчаны дадатковыя знакі. Акрамя таго, па многіх спасылках на сайце нельга будзе перайсці: яны створаны для віду, на справе ж неактыўныя. У выпадку выяўлення фальшывага рэсурсу раяць звяртацца ў міліцыю: пры дапамозе сістэм, якія ёсць у МУС, сайт будзе заблакіраваны.Раней прадстаўнікі МУС, СК і Генпракуратуры расказалі на прэс-канферэнцыі, што грашовае махлярства ў Беларусі ў 2022 годзе вырасла ў два разы ў параўнанні з 2021-м.Найбольш папулярны від – тэлефонныя званкі пенсіянерам з патрабаваннямі заплаціць за сваякоў, нібыта вінаватых у здзяйсненні ДТЗ, каб тыя змаглі пазбегнуць крымінальнага пакарання. Сума ўрону менавіта ад гэтага віду махлярства склала ў 2022-м амаль 9 млн рублёў. Пры гэтым вернута назад толькі 600 тысяч рублёў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103491/13/1034911385_135:0:1842:1280_1920x0_80_0_0_c2a32127a1a1505421ae73dc21488079.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
махлярства, злачынства, грамадства, грошы, сайт, беларусь, жкп, у беларусі, навіны
махлярства, злачынства, грамадства, грошы, сайт, беларусь, жкп, у беларусі, навіны
Новая схема з’явілася ў ашуканцаў – яна звязана з аплатай камуналкі
12:57 12.02.2023 (абноўлена: 16:07 01.03.2023) Злачынцы ўвесь час адсочваюць трэнды і хутка змяняюць падыходы для крадзяжу чужых грашовых сродкаў у залежнасці ад сезона і ступені навізны той ці іншай схемы.
МІНСК, 12 лют – Sputnik. Ашуканцы сталі прымяняць новую схему, якая звязана з аплатай жыллёва-камунальных паслуг у інтэрнэце, паведамілі ў прэс-службе МУС Беларусі.
Сутнасць у тым, што з’яўляецца фальшывы сайт, візуальна падобны да банкаўскага, на якім нібыта можна аплаціць ЖКП. Такім спосабам звычайна карыстаюцца грамадзяне, у якіх на тэлефонах і іншых гаджэтах не ўсталяваны мабільны ці інтэрнэт-банкінг.
Карыстальнікі ўводзяць рэквізіты сваіх карт, пасля чаго з рахункаў імгненна знікаюць грошы. Праваахоўнікі адзначаюць, што гэты спосаб крадзяжу грошай з чужых карт-рахункаў набывае шырокую папулярнасць у махляроў, і ўжо зарэгістравана нямала выпадкаў.
Як не трапіць на ашуканства?
Распазнаць падроблены сайт даволі проста: трэба ўсяго толькі звярнуць увагу на дамен – у ліпавай версіі побач з афіцыйнай назвай будуць размешчаны дадатковыя знакі. Акрамя таго, па многіх спасылках на сайце нельга будзе перайсці: яны створаны для віду, на справе ж неактыўныя. У выпадку выяўлення фальшывага рэсурсу раяць звяртацца ў міліцыю: пры дапамозе сістэм, якія ёсць у МУС, сайт будзе заблакіраваны.
Раней прадстаўнікі МУС, СК і Генпракуратуры расказалі на прэс-канферэнцыі, што грашовае махлярства ў Беларусі ў 2022 годзе вырасла ў два разы ў параўнанні з 2021-м.
Найбольш папулярны від – тэлефонныя званкі пенсіянерам з патрабаваннямі заплаціць за сваякоў, нібыта вінаватых у здзяйсненні ДТЗ, каб тыя змаглі пазбегнуць крымінальнага пакарання. Сума ўрону менавіта ад гэтага віду махлярства склала ў 2022-м амаль 9 млн рублёў. Пры гэтым вернута назад толькі 600 тысяч рублёў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Прымушаюць браць крэдыт і пагражаюць "крыміналкай": новы выкрут кібермахляроў