Беларускія ратавальнікі з калегамі з Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана ў аўторак дэманстравалі сумесную работу падчас спецыяльных вучэнняў выратавальных падраздзяленняў краін АДКБ "Скала-2023", якія ўпершыню праходзяць на беларускай тэрыторыі ў рамках комплексных вучэнняў "Баявое брацтва".
Галоўная мэта манеўраў на палігоне ў Барысаўскім раёне – адпрацаваць сумесныя дзеянні на выпадак узнікнення маштабнай радыяцыйнай аварыі, якая можа адбыцца ў самалёце, на чыгунцы, у разбураным будынку, або ў іншых лакацыях, растлумачылі ў беларускім МНС.
Ратавальнікі падчас вучэнняў адпрацавалі розныя сцэнарыі НС – ад радыяцыйнай разведкі мясцовасці, ліквідацыі аварыі на аўтамабільным, чыгуначным і паветраным транспарце да аварыйна-выратавальных работ у разбураных будынках і на вышыні.
Самымі эпічнай момантамі вучэнняў сталі тушэнне пажару, які адбыўся на самалёце, эвакуацыя людзей верталётам з вышыннага будынка і тушэнне падпаленай вопраткі на людзях з наступным аказаннем ім медыцынскай дапамогі.
Усяго ў вучэннях задзейнічаны больш за 380 чалавек і 94 адзінкі тэхнікі. Адпрацоўка манеўраў праходзіла на 12 розных пляцоўках і шасці лакацыях.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Захад шукае канспіралогію ў вучэннях АДКБ – Хрэнін
Пасадку ваеннай авіяцыі на трасу адпрацавалі ў рамках вучэнняў АДКБ – фота
Генеральны сакратар АДКБ: фармат вучэння "Баявое брацтва" абумоўлены новымі пагрозамі