МІНСК, 7 вер – Sputnik. Адказнасць за рашэнне перадаць Украіне снарады са збедненым уранам ляжа на кіраўніцтва ЗША, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.
Паводле яго слоў, такое рашэнне з’яўляецца вельмі дрэннай навіной і будзе мець даволі сумныя наступствы, як гэта было ў гісторыі раней. Можна нават казаць аб магчымым паўтарэнні на тэрыторыі Украіны, дзе будуць прымяняцца снарады, сітуацыі, якая складалася ў Югаславіі.
“Гэта дрэнна. Гэта было ўжо ў новай гісторыі Еўропы, гэтыя снарады актыўна выкарсытоўваліся ў Югаславіі. Ужыванне снарадаў атрымала вельмі і вельмі сумныя наступствы, зафіксаваныя нават міжнароднымі арганізацыямі. І прымяненне гэтых снарадаў вылілася ў галапіруючым росце колькасці хворых на анкалогію і іншыя захворванні. Наступствы гэтыя адчуваюцца таксама на наступных пакаленнях тых, хто нейкім чынам з гэтым датыкаўся і знаходзіўся ў раёнах выкарыстання гэтай зброі", - падкрэсліў Пяскоў.
Адказнасць за прыняцце такога рашэння, адзначыў прэс-сакратар расійскага лідара, безумоўна, будзе ляжаць выключна на кіраўніцтве ЗША. І ўсе павінны разумець наступствы.
Аб планах Вашынгтона перадаць Кіеву боепрыпасы, якія ўтрымліваюць збеднены ўран, паведамлялася яшчэ ў сакавіку. Напярэдадні стала вядома, што ЗША перададуць Кіеву снарады са збедненым уранам у рамках новага пакета ваеннай дапамогі на 175 мільёнаў долараў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Рабкоў: націск на РФ балансуе на мяжы вайны паміж ядзернымі дзяржавамі
Мінабароны РФ расказала аб наступствах выкарыстання снарадаў з уранам