https://bel.sputnik.by/20230907/rabko-natssk-na-rf-balansue-na-myazhy-vayny-pamzh-yadzernym-dzyarzhavam-1079222565.html
Рабкоў: націск на РФ балансуе на мяжы вайны паміж ядзернымі дзяржавамі
Рабкоў: націск на РФ балансуе на мяжы вайны паміж ядзернымі дзяржавамі
Sputnik Беларусь
У расійскім знешнепалітычным ведамстве мяркуюць, што канфліктны патэнцыял паміж ядзернымі дзяржавамі можа перарасці ў ваенную канфрантацыю ў... 07.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-07T11:16+0300
2023-09-07T11:16+0300
2023-09-07T11:16+0300
сяргей рабкоў
расія
бяспека
ната
у свеце
украіна
ядзерная зброя
палітыка
мзс рф
спецаперацыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103949/29/1039492985_0:0:3329:1873_1920x0_80_0_0_96f78d4d929c2e8f52e436dd91f627ff.jpg
МІНСК, 7 вер – Sputnik. Адкрыты сілавы націск на Расію небяспечна балансуе на мяжы ўзброенага канфлікту паміж ядзернымі дзяржавамі, пра гэта заявіў намеснік кіраўніка МЗС РФ Сяргей Рабкоў.Паводле яго слоў, краіны НАТА зрабілі стаўку на "бесперапынную і шкоднасную экспансію", а таксама "напорыстае ваеннае і палітычнае асваенне тэрыторый", якія знаходзяцца ў зоне жыццёва важных інтарэсаў Расіі.Намеснік міністра адзначыў, што канфліктны патэнцыял паміж ядзернымі дзяржавамі можа прывесці да адкрытай ваеннай канфрантацыі ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне.Кантакты з ЗША ёсцьТаксама намеснік міністра закрануў адносіны Расіі і ЗША ў частцы кантролю над узбраеннямі.Па словах Рабкова, дыялог у гэтай сферы паміж Масквой і Вашынгтонам зараз носіць несістэмны характар."На паперы няма. Мы некалькі разоў абмяркоўвалі гэта вусна на розных узроўнях", - растлумачыў ён, удакладніўшы, што Масква пры гэтым цярпліва даводзіць сваю логіку і свае падыходы.Намеснік кіраўніка МЗС пры гэтым мяркуе, што ў бліжэйшы час змены ў гэтым пытанні наўрад ці адбудуцца, і віна за гэта ляжыць на ЗША.Рабкоў падкрэсліў, што Расія не адмаўляецца ад кантактаў з ЗША, якія адбываюцца на працоўных узроўнях "не так рэдка". Датычацца яны візавых пытанняў, гуманітарнай сферы, работы загранустаноў і іншых.Пры гэтым дыялогу па "буйных" пытаннях няма з-за таго, што Вашынгтон не жадае абмяркоўваць тэмы, "разгляд якіх без Расіі і ў абыход Расіі бессэнсоўны".Стварэнне бяз’ядзернай зоныДыпламат таксама адзначыў, што ідэя стварэння бяз’ядзернай зоны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе максімальна далёкая ад рэальнасці.Ён не выключыў, што неўзабаве нават могуць узнікнуць сведчанні эскалацыйнага курсу Захаду, якія супярэчаць не толькі гэтай ідэі, але і "філасофіі ядзернага раззбраення з боку НАТАўскіх праціўнікаў".Пастаўкі зброі са збедненым уранамАкрамя таго, намеснік міністра пракаменціраваў рашэнне Вашынгтона аб пастаўках Украіне ядзернай зброі са збедненым уранам.Паводле яго слоў, такое рашэнне – гэта злачынны акт з боку ЗША, які паказвае цынічны настрой, што вызначае амерыканскую палітыку на Еўразійскім напрамку."Гэта не проста эскалацыйны крок, гэта адлюстраванне абуральнага пагарджання Вашынгтонам экалагічнымі наступствамі прымянення боепрыпасаў такога кшталту ў зоне баявых дзеянняў", - заявіў намеснік міністра.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103949/29/1039492985_368:0:3097:2047_1920x0_80_0_0_ae2c6774277e327084542236f8357c01.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сяргей рабкоў, расія, бяспека, ната, у свеце, украіна, ядзерная зброя, палітыка, мзс рф, спецаперацыя, навіны
сяргей рабкоў, расія, бяспека, ната, у свеце, украіна, ядзерная зброя, палітыка, мзс рф, спецаперацыя, навіны
Рабкоў: націск на РФ балансуе на мяжы вайны паміж ядзернымі дзяржавамі
У расійскім знешнепалітычным ведамстве мяркуюць, што канфліктны патэнцыял паміж ядзернымі дзяржавамі можа перарасці ў ваенную канфрантацыю ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне.
МІНСК, 7 вер – Sputnik. Адкрыты сілавы націск на Расію небяспечна балансуе на мяжы ўзброенага канфлікту паміж ядзернымі дзяржавамі, пра гэта заявіў намеснік кіраўніка МЗС РФ Сяргей Рабкоў.
Паводле яго слоў, краіны НАТА зрабілі стаўку на "бесперапынную і шкоднасную экспансію", а таксама "напорыстае ваеннае і палітычнае асваенне тэрыторый", якія знаходзяцца ў зоне жыццёва важных інтарэсаў Расіі.
"Вымушаныя дзеянні ў адказ <…> былі выкарыстаныя нашымі праціўнікамі як падстава для пераходу да адкрытага сілавога націску на РФ, цяпер гэты націск небяспечна балансуе на мяжы ўзброенага канфлікту ядзерных дзяржаў", - сказаў дыпламат на семінары "Умацаванне рэжыму ядзернага нераспаўсюджвання".
Намеснік міністра адзначыў, што канфліктны патэнцыял паміж ядзернымі дзяржавамі можа прывесці да адкрытай ваеннай канфрантацыі ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне.
Таксама намеснік міністра закрануў адносіны Расіі і ЗША ў частцы кантролю над узбраеннямі.
Па словах Рабкова, дыялог у гэтай сферы паміж Масквой і Вашынгтонам зараз носіць несістэмны характар.
"На паперы няма. Мы некалькі разоў абмяркоўвалі гэта вусна на розных узроўнях", - растлумачыў ён, удакладніўшы, што Масква пры гэтым цярпліва даводзіць сваю логіку і свае падыходы.
Намеснік кіраўніка МЗС пры гэтым мяркуе, што ў бліжэйшы час змены ў гэтым пытанні наўрад ці адбудуцца, і віна за гэта ляжыць на ЗША.
Рабкоў падкрэсліў, што Расія не адмаўляецца ад кантактаў з ЗША, якія адбываюцца на працоўных узроўнях "не так рэдка". Датычацца яны візавых пытанняў, гуманітарнай сферы, работы загранустаноў і іншых.
Пры гэтым дыялогу па "буйных" пытаннях няма з-за таго, што Вашынгтон не жадае абмяркоўваць тэмы, "разгляд якіх без Расіі і ў абыход Расіі бессэнсоўны".
Стварэнне бяз’ядзернай зоны
Дыпламат таксама адзначыў, што ідэя стварэння бяз’ядзернай зоны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе максімальна далёкая ад рэальнасці.
Ён не выключыў, што неўзабаве нават могуць узнікнуць сведчанні эскалацыйнага курсу Захаду, якія супярэчаць не толькі гэтай ідэі, але і "філасофіі ядзернага раззбраення з боку НАТАўскіх праціўнікаў".
Пастаўкі зброі са збедненым уранам
Акрамя таго, намеснік міністра пракаменціраваў рашэнне Вашынгтона аб пастаўках Украіне ядзернай зброі са збедненым уранам.
Паводле яго слоў, такое рашэнне – гэта злачынны акт з боку ЗША, які паказвае цынічны настрой, што вызначае амерыканскую палітыку на Еўразійскім напрамку.
"Гэта не проста эскалацыйны крок, гэта адлюстраванне абуральнага пагарджання Вашынгтонам экалагічнымі наступствамі прымянення боепрыпасаў такога кшталту ў зоне баявых дзеянняў", - заявіў намеснік міністра.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"