Відэа

Як Гродна адзначыў 895 гадоў: атмасфера свята ў Дзень горада – відэа

Цэнтр Гродна ў суботу 9 верасня ператварыўся ў вялікую святочную пляцоўку – праходзілі фестывалі сыру, кветак, кавер-бэндаў, моды і прыгажосці. Як гродзенцы адзначалі 895-годдзе горада, глядзіце ў відэа Sputnik.
Sputnik
Галоўныя святочныя мерапрыемствы праходзілі адначасова на сямі пляцоўках у цэнтры, прысвечаных розным тэматыкам.
Самай чаканай падзеяй стаў фестываль сыру, які адбыўся на Савецкай плошчы. Тут можна было паўдзельнічаць у дэгустацыі і выбраць самы смачны сыр, пачаставацца бясплатным сырным марожаным або выйграць прызы, а таксама паспрабаваць і купіць сырныя навінкі малочных заводаў.
На вуліцы Савецкай правялі фестываль вулічнага мастацтва. Тут можна было спаткаць шмат жывых скульптур. Шматлюднай была і пляцоўка фестывалю прыгажосці, у рамках якога на працягу дня праходзілі модныя паказы калекцый адзення маладых і больш вопытных дызайнераў.
Акрамя таго, у парку Жылібера адбыўся кніжны фестываль, праходзіла выстава байкерскіх клубаў, працавалі палаткі з вырабамі рамеснікаў, выступленні гістарычных клубаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Грызлоў: Гродна – унікальнае месца, дзе выразна адчуваецца сувязь эпох
Дзень горада ў Мінску: з размахам, добрым надвор’ем і настроем – відэа
Матацыклы, рыцары і спорт: як Мінск адзначаў Дзень горада – фота