МІНСК, 14 вер – Sputnik. Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі ў мэтах абароны дзяцей ад цацак, якія негатыўна ўплываюць на іх псіхічнае здароўе, прыняла Рэкамендацыю "О защите детей и подростков от информации, причиняющей вред их здоровью и развитию", гаворыцца на афіцыйным сайце ЕЭК.
У прыватнасці, Арменіі, Беларусі і Кыргызстану камісія парэкамендавала разгледзець магчымасць імплементацыі ў сваё заканадаўства адпаведнага мадэльнага закона, які быў прыняты на 33-м пленарным пасяджэнні Міжпарламенцкай Асамблеі краін-удзельніц СНД.
Дадзены мадэльны закон рэгулюе адносіны, звязаныя з абаронай дзяцей ад інфармацыі, якая прычыняе шкоду іх фізічнаму і псіхічнаму здароўю, маральнаму, духоўнаму, псіхічнаму, фізічнаму і сацыяльнаму развіццю, у тым ліку пры абароце інфармацыйнай прадукцыі, прызначанай для дзяцей, і інфармацыйнай прадукцыі, прызначанай для нявызначанага круга асоб.
"Дзяржавам Еўразійскага эканамічнага саюза рэкамендавана разгледзець мэтазгоднасць выкарыстання паняцця "інфармацыйная прадукцыя" адносна настольных гульняў, а таксама іншай прадукцыі, прызначанай для дзяцей і падлеткаў, якая можа змяшчаць выявы, што наносяць шкоду іх здароўю і развіццю (напрыклад, адзення, партфеляў, заплечнікаў, веласіпедаў, школьна-пісьмовых прылад)", - сказана ў паведамленні.
У ім таксама гаворыцца, што ЕЭК палічыла неабходным працягнуць работу па падрыхтоўцы змяненняў у тэхнічны рэгламент Мытнага саюза "О безопасности игрушек". Гэтыя змены прадугледжваюць магчымасць устанаўлення мінімальных патрабаванняў да цацак у частцы абароны дзяцей ад іх негатыўнага ўплыву.
У Еўразійскай эканамічнай камісіі звярнулі ўвагу на тое, што на аснове мадэльнага закона ў Казахстане і Расіі прыняты ўжо адпаведныя законы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"