МІНСК, 17 вер – Sputnik. Беларусь 17 верасня адзначае самае маладое дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. У 2023 годзе яго будуць адзначаць у трэці раз – адпаведны ўказ аб заснаванні дадзенага свята прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 чэрвеня 2021 года.
У рамках святкавання Дня народнага адзінства ў Беларусі праходзяць разнастайныя патрыятычныя і культурна-масавыя мерапрыемствы. Напярэдадні ў Беларусь прыбылі дэлегацыі з шэрага краін і гарадоў, у прыватнасці, дэлегацыі Масквы, Санкт-Пецярбурга, Астаны. Непасрэдна 17 верасня ў Мінску пройдзе фінальнае мерапрыемства рэспубліканскай акцыі "Сімвал адзінства-2023", якая стартавала на пачатку тыдня.
Чаму прысвечана свята
Дзяржаўнае свята прымеркаванае да гадавіны пачатку ўз’яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі. Тады Чырвоная Армія перайшла мяжу з Польшчай і пачала паход, які называюць вызваленчым. Яго вынікам стала аб’яднанне Заходняй Беларусі і БССР.
Да гэтага большая частка тэрыторыі сучаснай Беларусі ўваходзіла ў склад Польшчы, у 1921 годзе адбыўся падзел Беларусі на падставе Рыжскага дагавора. Тады Польшчы адышлі амаль 100 тысяч квадратных кіламетраў, на якіх пражывала больш за тры мільёны чалавек.
У мінулым годзе Лукашэнка, выступаючы 17 верасня на ўрачыстым мерапрыемстве, падкрэсліў, што заснаванне свята Дня народнага адзінства – гэта адказ Беларусі сучаснаму Захаду на спробу раз’яднаць краіну.
"Гэта адказ на спробы Захаду раз’яднаць Беларусь жыўцом і разарваць на шматкі краіну", - падкрэсліў тады кіраўнік дзяржавы.
Дзяржаўныя святы Беларусі
17 верасня з’яўляецца дзяржаўным святам, але не выхадным днём. У краіне ёсць яшчэ пяць дзяржаўных свят:
Дзень Канстытуцыі – 15 сакавіка;
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі – 2 красавіка;
Дзень Перамогі – 9 мая;
Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь – другая нядзеля мая;
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) – 3 ліпеня.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Урад робіць усё для развіцця Беларусі – Галоўчанка
Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды ў Палацы Незалежнасці
Кіраўнік "Белай Русі" аб былым СССР: мы маем патрэбу ў адзінстве