Настаўнік года ў Беларусі атрымае аўтамабіль

Пераможцаў конкурсу педагогаў вызначаць у васьмі катэгорыях па розных прадметных напрамках.
Sputnik
МІНСК, 18 вер – Sputnik. Заключны этап конкурсу "Настаўнік года-2023" пройдзе ў Беларусі з 18 па 28 верасня, ён уключае ў сябе фінал і суперфінал, паведаміў журналістам у панядзелак намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай.
"У фінале заключнага этапа прымае ўдзел 56 чалавек з сямі рэгіёнаў нашай краіны, па восем чалавек у кожнай намінацыі", - адзначыў Кадлубай.
Паводле слоў намесніка міністра, з 56 удзельнікаў фіналу – 42 жанчыны і 14 мужчын. Сярэдні ўзрост складае 39 гадоў. Самы вялікі педагагічны стаж працы, а гэта 31 год, у настаўніка біялогіі слуцкай гімназіі Іны Хаўстовіч.
Аляксандр Кадлубай таксама адзначыў, што ў педагогаў, якія прымаюць удзел у конкурсе, вырас кваліфікацыйны ўзровень.
"Сярод фіналістаў у 75% настаўнікаў ёсць вышэйшая катэгорыя", - канстатаваў намеснік міністра.
Як абяцаюць арганізатары, галоўным прызам для найлепшага педагога стане аўтамабіль "Джылі".
Конкурс "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь" праходзіць раз у тры гады і ўключае ў сябе чатыры этапы: школьны, раённы, абласны і рэспубліканскі. Мінулы раз спаборніцтвы праходзілі ў 2020 годзе.
Да 2014 года ў конкурсе ўдзельнічаў 21 педагог – па тры прадстаўнікі ад кожнага рэгіёна Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Мінадукацыі будзе збіраць меркаванні беларусаў аб якасці падручнікаў
Мегашколу, пабудаваную беларусамі, урачыста адкрылі ў Варонежы
Калі і як пройдуць выпускныя экзамены ў школьнікаў, вызначыла Мінадукацыі