https://bel.sputnik.by/20230901/kal--yak-proyduts-vypusknyya-ekzameny--shkolnka-vyznachyla-mnadukatsy-1079047673.html
Калі і як пройдуць выпускныя экзамены ў школьнікаў, вызначыла Мінадукацыі
Калі і як пройдуць выпускныя экзамены ў школьнікаў, вызначыла Мінадукацыі
Sputnik Беларусь
Віды, формы і тэрміны правядзення школьных выпускных экзаменаў, у адпаведнасці з дакументам, будуць датычыцца як выпускнікоў 9-х класаў, так і... 01.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-01T11:15+0300
2023-09-01T11:15+0300
2023-09-01T11:15+0300
адукацыя
міністэрства адукацыі рб
пастанова
школа
школьнікі
выпускнікі
цэнтралізаваны экзамен
экзамены
грамадства
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104489/82/1044898249_0:177:3012:1871_1920x0_80_0_0_174c382c20fb294523c406181f943dfc.jpg
МІНСК, 1 вер – Sputnik. Міністэрства адукацыі Беларусі вызначыла, якім чынам і ў якія тэрміны будуць праходзіць выніковыя экзамены ў выпускнікоў 9-х і 11-х класаў у 2023/2024 навучальным годзе, гэта прадугледжана ведамаснай пастановай №263 ад 14 жніўня, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Згодна з дакументам, у бягучым навучальным годзе ў выпускнікоў 9-х класаў выніковыя экзамены пройдуць з 3 па 10 чэрвеня 2024 года.У перыяд з 19 па 26 жніўня 2024 года экзамены пройдуць для навучэнцаў, якія асвойваюць "адукацыйную праграму базавай адукацыі".Дзевяцікласнікам трэба будзе здаваць выпускныя экзамены па беларускай і рускай мовах у выглядзе пераказаў у пісьмовай форме, матэматыку ў выглядзе кантрольнай работы таксама ў пісьмовай форме, а таксама гісторыю Беларусі па білетах у вуснай форме.У выпускнікоў 11-х класаў выніковыя іспыты будуць праведзены ў выглядзе цэнтралізаванага экзамену ў пісьмовай форме.У іх выпрабаванні па фізіцы, матэматыцы, хіміі, біялогіі, замежнай мове (англійская, нямецкая, іспанская, французская, кітайская), гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі (новы час), геаграфіі, грамадазнаўству (на выбар вучня) пройдуць 27 мая 2024 года. Па беларускай ці рускай мовах на выбар выпускніка ЦЭ пройдзе 30 мая.Таксама гэтай пастановай вызначаны формы і даты правядзення выніковых экзаменаў і для іншых катэгорый навучэнцаў. Сярод іх вучні з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату, парушэннямі зроку і цяжкасцямі ў навучанні, а таксама вучні спецшкол, гімназіі-каледжа мастацтваў і іншыя.Пастанова Мінадукацыі набывае моц пасля яе афіцыйнага апублікавання.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104489/82/1044898249_142:0:2871:2047_1920x0_80_0_0_6ca407fda8aef0a6bc0b506ba3c905ef.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
адукацыя, міністэрства адукацыі рб, пастанова, школа, школьнікі, выпускнікі, цэнтралізаваны экзамен, экзамены, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны
адукацыя, міністэрства адукацыі рб, пастанова, школа, школьнікі, выпускнікі, цэнтралізаваны экзамен, экзамены, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны
Калі і як пройдуць выпускныя экзамены ў школьнікаў, вызначыла Мінадукацыі
Віды, формы і тэрміны правядзення школьных выпускных экзаменаў, у адпаведнасці з дакументам, будуць датычыцца як выпускнікоў 9-х класаў, так і адзінаццацікласнікаў.
МІНСК, 1 вер – Sputnik. Міністэрства адукацыі Беларусі вызначыла, якім чынам і ў якія тэрміны будуць праходзіць выніковыя экзамены ў выпускнікоў 9-х і 11-х класаў у 2023/2024 навучальным годзе, гэта прадугледжана ведамаснай пастановай №263 ад 14 жніўня, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з дакументам, у бягучым навучальным годзе ў выпускнікоў 9-х класаў выніковыя экзамены пройдуць з 3 па 10 чэрвеня 2024 года.
У перыяд з 19 па 26 жніўня 2024 года экзамены пройдуць для навучэнцаў, якія асвойваюць "адукацыйную праграму базавай адукацыі".
Дзевяцікласнікам трэба будзе здаваць выпускныя экзамены па беларускай і рускай мовах у выглядзе пераказаў у пісьмовай форме, матэматыку ў выглядзе кантрольнай работы таксама ў пісьмовай форме, а таксама гісторыю Беларусі па білетах у вуснай форме.
У выпускнікоў 11-х класаў выніковыя іспыты будуць праведзены ў выглядзе цэнтралізаванага экзамену ў пісьмовай форме.
У іх выпрабаванні па фізіцы, матэматыцы, хіміі, біялогіі, замежнай мове (англійская, нямецкая, іспанская, французская, кітайская), гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі (новы час), геаграфіі, грамадазнаўству (на выбар вучня) пройдуць 27 мая 2024 года. Па беларускай ці рускай мовах на выбар выпускніка ЦЭ пройдзе 30 мая.
Таксама гэтай пастановай вызначаны формы і даты правядзення выніковых экзаменаў і для іншых катэгорый навучэнцаў. Сярод іх вучні з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату, парушэннямі зроку і цяжкасцямі ў навучанні, а таксама вучні спецшкол, гімназіі-каледжа мастацтваў і іншыя.
Пастанова Мінадукацыі набывае моц пасля яе афіцыйнага апублікавання.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Лукашэнка: галоўнае,
каб моладзь выхоўвалася патрыётамі і абаронцамі
"Прыступіце, дзеці, да навукі…":
вершы пра школу