Баку і Ерэван заявілі аб спыненні баявых дзеянняў у Нагорным Карабаху

Дамоўленасць была дасягнута пры пасрэдніцтве камандавання расійскага міратворчага кантынгенту.
Sputnik
МІНСК, 20 вер – Sputnik. Баку і Ерэван паведамілі аб спыненні баявых дзеянняў у Нагорным Карабаху.
Паводле інфармацыі Мінабароны Азербайджана, дасягнута дамоўленасць аб прыпыненні антытэрарыстычных мер.
Адзначаецца, што пасрэдніцтве камандавання расійскага міратворчага кантынгенту, які дыслацыруецца ў Нагорным Карабаху, была дасягнута дамоўленасць аб поўным спыненні баявых дзеянняў з 13:00 20 верасня 2023 года.
Таксама будуць раззброены і расфарміраваны ваенныя фарміраванні "арміі абароны Нагорнага Карабаха". Яшчэ адзін пункт – вывад з карабахскай тэрыторыі цяжкай тэхнікі і ўзбраенняў, а затым іх утылізацыя.
Далей будуць абмяркоўвацца пытанні рэінтэграцыі, забеспячэнні праў і бяспекі армян Нагорнага Карабаха і іншыя пытанні забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва гэтага рэгіёна. Гэта будзе тэмай сустрэчы прадстаўнікоў мясцовага армянскага насельніцтва і цэнтральных улад Азербайджана. Плануецца, што яна адбудзецца ў горадзе Яўлах 21 верасня.
"Па прапанове адміністрацыі прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі, 21 верасня 2023 года ў Яўласе адбудзецца сустрэча з прадстаўнікамі армянскіх жыхароў Карабаха для абмеркавання пытанняў рэінтэграцыі на аснове Канстытуцыі і законаў Азербайджанскай Рэспублікі", - гаворыцца ў заяве адміністрацыі прэзідэнта.

Тэрыторыя Азербайджана

Сітуацыю пракаменціраваў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў. Ён адзначыў, што дэ-юрэ Азербайджан праводзіў аперацыю на ўласнай тэрыторыі, бо прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян раней заявіў аб прызнанні Нагорнага Карабаха неад’емнай часткай Азербайджана ў межах 1991 года.
"Гэта азначае, што армянскі бок прызнаў Карабах неад’емнай часткай Азербайджана, азербайджанскай тэрыторыі", - падкрэсліў Пяскоў.
Пры гэтым ён адзначыў, што Азербайджан і Арменія застаюцца партнёрамі Расіі.
"Мы прадаўжаем нашы кантакты і з армянскім бокам. Арменія была і застаецца нашым вельмі важным саюзнікам, партнёрам, блізкай нам краінай. Таксама мы працягваем кантакты з Азербайджанам – гэта таксама вельмі важны наш партнёр", - адзначыў Пяскоў.

Контртэрарыстычная аперацыя

Чарговае абвастрэнне сітуацыі ў Нагорным Карабаху адбылося 19 верасня. З’явіліся паведамленні аб баявых дзеяннях у гэтым рэгіёне, які афіцыйна лічыцца азербайджанскім, але існаваў у статусе непрызнанай рэспублікі з армянскім насельніцтвам. Мінабароны Азербайджана заявіла, што распачата контртэрарыстычная аперацыя лакальнага характару для аднаўлення канстытуцыйнага ладу.
Паводле апошніх звестак, міратворцы працягваюць эвакуацыю мірнага насельніцтва Карабаха з найбольш небяспечных раёнаў, эвакуіравана больш за дзве тысячы чалавек, у тым ліку каля адной тысячы дзяцей.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Сітуацыя ў Нагорным Карабаху: галоўнае да гэтай гадзіны