МІНСК, 22 вер – Sputnik. Далей мірыцца з тым, што ў краіне складваецца з жывёлагадоўляй, нельга, заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка на семінары па развіцці жывёлагадоўлі ў Салігорску.
Паводле яго слоў, такія мерапрыемствы, дзе закранаюцца самыя праблемныя тэмы ў эканоміцы, сталі для рэспублікі традыцыяй. Сёння семінар прысвечаны сферы, дзе ёсць праблемы.
Пры гэтым беларускі лідар нагадаў, што гэта тэматыка ўжо ўзнімалася на сустрэчах з актывістамі ў Гомельскай і Гродзенскай абласцях.
"Далей мірыцца з тым, што ў нас складваецца ў жывёлагадоўлі, нельга, трэба дзейнічаць, павышаць адказнасць кадраў за вынікі і галоўнае – узмацняць дысцыпліну", - цытуе Лукашэнку БелТА.
Інвестыцыі ў малочныя комплексы
Цяпер у Беларусі ў мадэрнізацыю малочнатаварных комплексаў укладзены вялікія сродкі. Так на 1600 МТФ утрымліваецца больш за 65% дойнага статка і вырабляецца больш за 70% малака.
"Такім чынам, падцягваць да такога ўзроўню будзем і астатніх, як бы яны ні ўпіраліся. Мадэрнізацыю жывёлагадоўчых аб’ектаў неабходна прадаўжаць", - упэўнен кіраўнік дзяржавы.
Пры гэтым ён нагадаў, што падпісаў указ, згодна з якім за 2023-2024 гады трэба пабудаваць па 10 малочнатаварных комплексаў у кожнай вобласці. За рэалізацыю праектаў будуць адказваць старшыні аблвыканкамаў.
Пагалоўе кароў падае
Лукашэнка асобна спыніўся на праблемах з узнаўленнем буйной рагатай жывёлы. Тут трэба ўдзяляць увагу селекцыйнай і племянной рабоце.
"Навукоўцы лічаць, што эфектыўнае ўзнаўленне можа быць пры нараджэнні 95 цялят на 100 кароў. І калі ў 90-м годзе ў Беларусі гэты паказчык трымаўся на ўзроўні 90 цялят, то ў апошнія гады мы атрымліваем толькі 72-75 цялят на 100 кароў. Так і тых зберагчы не можам. Вось і зніжаецца пагалоўе", - падкрэсліў ён.
Пасля чаго звярнуў увагу, што ў рэспубліцы функцыянуе племянная служба пад эгідай Мінсельгасхарча. Новы кіраўнік ведамства разам з вучонымі павінен распрацаваць эфектыўныя тэхналогіі, каб павялічыць племянны статак.
"Не справа, што да гэтага часу застаюцца не ўкамплектаванымі для жывёл пабудаваныя і рэканструяваныя фермы. Асобныя – ужо больш за пяць гадоў", - канстатаваў беларускі лідар.
Рэзервы вёскі
Лукашэнка выказаў меркаванне, што "менавіта ў жывёлагадоўлі, а дакладней, у перапрацоўцы сёння сканцэнтраваны рэзервы беларускай вёскі". Пры гэтым паводле статыстыкі, вытворчыя магутнасці па выпуску мяса і каўбас былі загружаны ў мінулым годзе ўсяго на 70%, а па выпуску малочнай прадукцыі – 60%.
"Колькі тон малака, мяса і мільярдаў рублёў мы недаатрымалі ў выніку?" - задаўся пытаннем кіраўнік дзяржавы.
Айчынныя інкубатары
Цяпер наспела праблема зніжэння залежнасці ад імпарту ў птушкагадоўлі. У краіне да гэтага часу не створана ўласная вытворчасць інкубацыйнага яйка.
"10 або 5 гадоў вы мне расказваеце пра гэтых куранят. Няўжо мы не можам у сябе вырабляць? Неабходна забяспечыць сябе ўласнай племянной прадукцыяй", - лічыць беларускі лідар.
На яго думку, трэба стварыць цэнтр, дзе будуць займацца генетыкай і селекцыяй птушкі, як у жывёлагадоўлі. Таму профільным чыноўнікам на гэтую працу адводзіцца паўгода, за якія трэба распрацаваць бізнес-план, а ў 2024 году пачаць рабіць.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Лукашэнка паставіў задачу будаваць танныя малочныя комплексы
Адмоўная дынаміка: Лукашэнка занепакоены сітуацыяй у свінагадоўлі
Лукашэнка растлумачыў, як знізіць падзёж скаціны на фермах