Лаўроў: Фінляндыя выбіваецца ў перадавікі антырасійскай кампаніі

Кіраўнік МЗС РФ назваў "абсалютна хамскім" апошнюю заяву кіраўніка фінскага МЗС, што санкцыі накіраваны і на простых расіян.
Sputnik
МІНСК, 26 вер – Sputnik. Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў паведаміў, што ўжо даўно нічому не здзіўляецца, слухаючы заходніх калег, а нядаўнія выказванні кіраўніка МЗС Фінляндыі Эліны Валтанен ахарактарызаваў як абсалютнае хамства.
Раней фінскі дыпламат заявіла ў інтэрв’ю газеце The Washington Post, што санкцыі Захаду накіраваны і на простых расіян. Па словах Валтанен, "Расія і расіяне разумеюць", што за сітуацыю ва Украіне "трэба плаціць, і нам вельмі важна гэта паказаць".
"Заява абсалютна хамская. Яшчэ раз падкрэслю: Фінляндыя сямімільнымі крокамі вылучаецца ў перадавікі ў рамках антырасійскай, русафобскай, расісцкай кампаніі Захаду", - сказаў Сяргей Лаўроў на прэс-канферэнцыі ў аўторак.

Дзівіцца няма чаму

Кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што ўжо нічому не здзіўляецца, слухаючы заявы з заходніх сталіц.
"У тым ліку не здзіўляюся больш той хуткасці, з якой Фінляндыя растаптала свой нейтральны статус, сваю рэпутацыю і ўлілася ў антырасійскі праект ЗША. І з якой асалодай яны выконваюць работу, для іх прыгатаваную", - дадаў дыпламат.
Пры гэтым ён называў выказванне кіраўніка МЗС Фінляндыі дастаткова адкрытым прызнаннем.
Лаўроў нагадаў, што яшчэ зусім нядаўна Захад паўтараў, што санкцыі патрэбны для змены палітыкі дзяржавы, а простыя грамадзяне пры гэтым не павінны сур’ёзна цярпець. Зараз жа Валтанен наўпрост заявіла, што санкцыі ўводзяць для таго, каб "зрабіць балюча простым людзям".
Значыць, падсумаваў кіраўнік МЗС Расіі, яна хоча "народ расійскі падняць супраць яго ўласнага ўрада".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
ЗША ваююць супраць Расіі: Лаўроў аб пастаўках дальнабойных ракет Украіне
Еўропа выбрала шлях вайны з Расіяй – Лаўроў
Лаўроў назваў планы Захаду па раздзяленні Расіі "жартамі з агнём"