Іран шукае пляцоўку для вытворчасці сваіх машын у Беларусі

У найбліжэйшы час з Ірана па папярэдняй дамоўленасці будуць пастаўлены аўтамабілі эканом-класа.
Sputnik
МІНСК, 26 вер – Sputnik. Беларускія і іранскія кампаніі дамовіліся аб пастаўках у рэспубліку 45 тысяч легкавых аўтамабіляў Saipa на працягу трох гадоў, паведаміў Sputnik Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Ісламскай рэспублікі Іран у Беларусі Алірэза Санеі.
"Гэта дамоўленасць на тры гады, аўтамабілі будуць пастаўлены для рэалізацыі на рынках Беларусі і Расіі", - удакладніў ён.
Паводле слоў дыпламата, першая чарга ўзаемадзеяння іранскага і беларускага бакоў у гэтай галіне прадугледжвае пастаўкі легкавых аўто ў гатовым выглядзе. Аднак у будучыні кампанія з Ірана мае намер арганізаваць у Беларусі зборачную вытворчасць.
"Цяпер шукаем патэнцыяльную вытворчую лінію, якая дасць магчымасць нам рабіць зборку. Мы хочам, каб гэты аўтамабіль быў лакалізаваны ў Беларусі", - сказаў пасол.
Ён таксама звярнуў увагу на тое, што ў пытаннях экспарту легкавых аўтамабіляў вельмі важнае значэнне мае іх пасляпродажнае абслугоўванне.
"Над гэтым мы таксама добра падумалі, каб былі сэрвісныя цэнтры, вузлы, камплектуючыя, запчасткі для абслугоўвання гэтых аўтамабіляў", - сказаў пасол.
Алірэза Санэі падкрэсліў, што размова ідзе пакуль што аб пастаўках аўтамабіляў Saipa, аднак у далейшым плануецца ўзаемадзеянне паміж буйнейшым іранскім аўтавытворцам Iran Khodro з беларускімі кампаніямі.
Нагадаем, аўтамабілі Samand ад гэтай кампаніі (мадэль была створана ў выніку супрацоўніцтва з французскім аўтавытворцам Peugeot) выпускаліся ў Беларусі з 2006 года. Вытворчасць была згорнута ў 2013-м з-за сусветнага фінансавага крызісу.
Паводле звестак беларускай кампаніі-дыстрыб'ютара іранскай маркі "Лакі Кэрэнсі", кошт машын Saipa, якія першымі прыедуць у Беларусь ужо сёлета, будзе вар’іравацца ад 12 да 15,5 тысячы долараў (у залежнасці ад трансмісіі).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Легкавыя аўтамабілі пад брэндам Hongqi пачнуць выпускаць у Беларусі
Як грузаперавозчыкі Беларусі перажылі лета 2023 года
Калуга зацікаўлена ў беларускім аўтапраме – ён заменіць замежныя кампаніі