Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Інстытуты гісторыі РФ і Беларусі падпішуць дагавор аб супрацоўніцтве

Навукоўцы-гісторыкі дзвюх краін сабраліся ў Мінску на форуме Саюзнай дзяржавы "Россия и Беларусь: общая история, общая судьба".
Sputnik
МІНСК, 3 кас – Sputnik. Навукоўцы павінны паказваць знакавыя месцы, якія захоўваюць гістарычную памяць, заявіў журналістам у аўторак дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вадзім Лакіза, перадае карэспандэнт Sputnik.
Дырэктар інстытута расказаў, што ўдзельнікі форуму Саюзнай дзяржавы "Россия и Беларусь: общая история, общая судьба", які праходзіць у Мінску, наведаюць мемарыяльны комплекс Хатынь. Ён таксама паведаміў, што інстытуты гісторыі, якія існуюць пры акадэміях навук Беларусі і Расіі, падпішуць пагадненне аб супрацоўніцтве ў ходзе форуму.

"У рамках агульнага супрацоўніцтва з нашымі расійскімі калегамі працуем па гісторыка-прававым аналізе генацыду савецкага народа", - растлумачыў вучоны.

Кіраўнік Інстытута гісторыі таксама падкрэсліў, што рад сустракаць гасцей з Расіі, якія разумеюць значнасць захавання гістарычнай памяці.
"У нас агульныя старонкі гісторыі... Мы па-іншаму сёння, з улікам выклікаў, якія ідуць збоку, не можам", - дадаў гісторык.
Паводле яго слоў, на форум запрасілі нямала моладзі з ВНУ, а таксама са школ. Лакіза нагадаў, што на пачатку чэрвеня прайшоў першы форум гісторыкаў Беларусі Расіі ў Маскве. Было вырашана стварыць агульны экспертны орган па гісторыі.
Цяперашні форум у Мінску працягнецца да 4 кастрычніка.
У аргкамітэт увайшлі рэктары вядучых ВНУ дзвюх краін, прадстаўнікі акадэмій навук, кіраўнікі фондаў і грамадскіх арганізацый.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Не менш за 270 "сясцёр" Хатыні: дапоўнілі спісак спаленых нацыстамі вёсак
Шыкунец: РФ аказвае бясцэнную дапамогу ў расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе
Польшча заклікае Украіну прызнаць віну за Валынскую разню