https://bel.sputnik.by/20230908/ne-mensh-za-270-syastsr-khatyn-daponl-spsak-spalenykh-natsystam-vsak-1079265014.html
Не менш за 270 "сясцёр" Хатыні: дапоўнілі спісак спаленых нацыстамі вёсак
Не менш за 270 "сясцёр" Хатыні: дапоўнілі спісак спаленых нацыстамі вёсак
Sputnik Беларусь
У Беларусі складзена Публічная кадастравая карта знішчаных і пацярпелых ад карнікаў населеных пунктаў, на якую нанесена ўжо каля 10 тысяч такіх вёсак. 08.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-08T15:17+0300
2023-09-08T15:17+0300
2024-05-06T14:48+0300
генацыд
беларусь
у беларусі
генеральная пракуратура беларусі
грамадства
бяспека
гісторыя
вайна
вялікая айчынная вайна
крымінальная справа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/16/1061510171_0:160:3073:1888_1920x0_80_0_0_b1c2ac67a4fdcf8d2903eddc822cf094.jpg
МІНСК, 8 вер – Sputnik. Генпракуратура падчас расследаванняў крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ дапоўніла спісак населеных пунктаў, знішчаных нацыстамі і іх памагатымі, паведамілі ў ведамстве.Там нагадалі, што да ўзбуджэння справы аб генацыдзе падчас акупацыі былі поўнасцю або часткова, у тым ліку разам з жыхарамі, спалены 9 200 беларускіх вёсак і сёл, з іх 186 паўтарылі лёс Хатыні. Гэтыя населеныя пункты былі знішчаны поўнасцю разам з жыхарамі і не адрадзіліся.У Генпракуратуры адзначылі, што ў час акупацыі поўнасцю або часткова было знішчана больш за 11,7 тыс беларускіх сёл і вёсак.Генпракуратура апублікавала на сайце спісак усіх населеных пунктаў, якія пацярпелі ад нацыстаў у гады ВАВ.Акрамя гэтага, складзена Публічная кадастравая карта знішчаных і пацярпелых населеных пунктаў, на карту нанесена размяшчэнне ўжо каля 10 тысяч такіх вёсак.У Генпракуратуры адзначылі, што работу па ўстанаўленні знішчаных нацыстамі і іх памагатымі ў гады ВАВ і пасляваенны перыяд праводзіць міжведамасная працоўная група.У наглядным ведамстве нагадалі, што па ініцыятыве Генпракуратуры ў снежні 2022 года была створана міжведамасная працоўная група, у склад якой увайшлі прадстаўнікі НАН, Інстытута гісторыі, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Музея гісторыі ВАВ, іншых ведамстваў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/16/1061510171_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_6e12f2be228c7a2e63cb817f9e154771.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
генацыд, беларусь, у беларусі, генеральная пракуратура беларусі, грамадства, бяспека, гісторыя, вайна, вялікая айчынная вайна, крымінальная справа, навіны
генацыд, беларусь, у беларусі, генеральная пракуратура беларусі, грамадства, бяспека, гісторыя, вайна, вялікая айчынная вайна, крымінальная справа, навіны
Не менш за 270 "сясцёр" Хатыні: дапоўнілі спісак спаленых нацыстамі вёсак
15:17 08.09.2023 (абноўлена: 14:48 06.05.2024) У Беларусі складзена Публічная кадастравая карта знішчаных і пацярпелых ад карнікаў населеных пунктаў, на якую нанесена ўжо каля 10 тысяч такіх вёсак.
МІНСК, 8 вер – Sputnik. Генпракуратура падчас расследаванняў крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ дапоўніла спісак населеных пунктаў, знішчаных нацыстамі і іх памагатымі, паведамілі ў ведамстве.
"Пракуроры дадаткова сабралі звесткі пра больш як 2,5 тыс раней невядомых пацярпелых населеных пунктаў, сярод якіх, паводле папярэдніх звестак, не менш як 270 "сясцёр" Хатыні", - паведамілі Sputnik у пятніцу ва ўпраўленні ўзаемадзеяння са СМІ і рэдакцыйнай дзейнасці Генпракуратуры.
Там нагадалі, што да ўзбуджэння справы аб генацыдзе падчас акупацыі былі поўнасцю або часткова, у тым ліку разам з жыхарамі, спалены 9 200 беларускіх вёсак і сёл, з іх 186 паўтарылі лёс Хатыні. Гэтыя населеныя пункты былі знішчаны поўнасцю разам з жыхарамі і не адрадзіліся.
У Генпракуратуры адзначылі, што ў час акупацыі поўнасцю або часткова было знішчана больш за 11,7 тыс беларускіх сёл і вёсак.
Генпракуратура апублікавала на сайце спісак усіх населеных пунктаў, якія пацярпелі ад нацыстаў у гады ВАВ.
Пракуроры падкрэслілі, што ўстаноўленыя даныя "чарговы раз пацвярджаюць, што маштабы трагедыі беларускага народа ў гады вайны нашмат шырэйшыя, чым было вядома раней".
Акрамя гэтага, складзена Публічная кадастравая карта знішчаных і пацярпелых населеных пунктаў, на карту нанесена размяшчэнне ўжо каля 10 тысяч такіх вёсак.
У Генпракуратуры адзначылі, што работу па ўстанаўленні знішчаных нацыстамі і іх памагатымі ў гады ВАВ і пасляваенны перыяд праводзіць міжведамасная працоўная група.
У наглядным ведамстве нагадалі, што па ініцыятыве Генпракуратуры ў снежні 2022 года была створана міжведамасная працоўная група, у склад якой увайшлі прадстаўнікі НАН, Інстытута гісторыі, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Музея гісторыі ВАВ, іншых ведамстваў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"