МІНСК, 5 кас – Sputnik. Галоўны трэнер мінскага хакейнага "Дынама" Дзмітрый Квартальнаў адзначыў, што ў матчы супраць піцерскага СКА, які двойчы станавіўся ўладальнікам Кубка Гагарына, яго падапечныя паказалі цэласную гульню, паведаміла прэс-служба "зуброў".
Нагадаем, у сераду ўвечары "Дынама" абыграў каманду СКА. Сустрэча прайшла на дамашнім лёдзе мінчан і завяршылася з лікам 4:2 на карысць "бела-сініх".
"Добры вечар для нас, абгулялі моцнага саперніка. Адыграліся з 0:2 – гэта выдатна", - сказаў ён.
Як адзначыў Квартальнаў, у першым перыядзе "дынамаўцы" гулялі нядрэнна, але прапусцілі ў меншасці.
У другім перыядзе варатар "Дынама" Аляксей Коласаў сваёй надзейнай гульнёй дазволіў напарнікам па камандзе вярнуцца ў гульню.
"У трэцім перыядзе давялі справу да перамогі і закінулі ў большасці. Як гаварыў раней, не хапала гэтых шайб у няроўных саставах. І гэта спрацавала", - падкрэсліў трэнер.
Што тычыцца сапернікаў, то, на думку Квартальнага, СКА – гэта клуб, які заўсёды вызначае вектар. Паводле яго слоў, звычайна ў каманду набіраюць вельмі хуткіх гульцоў і сочаць за тэндэнцыямі.
"У складзе СКА ёсць маладыя рабяты, але яны вельмі сур’ёзнага ўзроўню. Ды ў нас добрая каманда і перамога была адпаведная", - дадаў ён.
Наперадзе ў "зуброў" апошняя сустрэча першай хатняй серыі – у пятніцу, 6 кастрычніка, "Дынама" сустрэнецца з яраслаўскім "Локомотивом".
Дамашнюю серыю 20 верасня бела-сінія пачалі з пройгрышу менавіта гэтаму клубу, таму ў будучай сустрэчы паспрабуюць адыграцца. Затым клуб правёў матчы супраць падольскага "Витязя" (22 верасня), ніжагародскага "Торпедо" (24-га), казанскага "Ак Барса" (26-га) і тальяцінскай "Лады" (30-га).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Упершыню ў КХЛ: усе дамашнія матчы "Дынама-Мінск" зробіць тэматычнымі
Беларускія самбісты заваявалі тры медалі ў першы дзень турніру ў Казані
Ціханцоў заваяваў бронзавы медаль чэмпіянату свету па цяжкай атлетыцы