МІНСК, 5 кас – Sputnik. Карысць ад шматпалярнага свету будуць мець усе дзяржавы, заявіў у чацвер прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са спікерам парламента Кыргызстана Нурланбекам Шакіевым.
Беларускі лідар адзначыў, што, хоць Беларусь і Кыргызстан не з’яўляюцца буйнымі дзяржавамі і не вызначаюць ход сусветнай палітыкі, яны ўсё ж уплываюць на міжнародную арэну.
Лукашэнка ўпэўнен, што шматпалярны свет з’яўляецца дабром для ўсёй міжнароднай супольнасці, у тым ліку, Беларусі і Кыргызстана.
"Тое, што для нас гэта да лепшага – 100% дакладна. Тое, што гэта лепш для ўсёй планеты, таксама карысць вялікая – у сувязі з тым, што мы фарміруем шматпалярны свет", - сказаў беларускі лідар.
Новыя кропкі судакранання
Аляксандр Лукашэнка адзначыў добрыя ўзаемаадносіны паміж Беларуссю і Кыргызстанам на ўсіх узроўнях і выказаў гатоўнасць шукаць новыя пункты судакранання.
"У нас вельмі добрыя ўзаемаадносіны па ўсіх лініях. І на ўзроўні прэзідэнтаў, і на ўзроўні ўрада. Я добра ведаю кыргызаў – гэта людзі вельмі разумныя. Таму мы знойдзем новыя агульныя кропкі судакранання. У гэтым кірунку мы будзем з вамі працаваць, калі ў вас да гэтага будзе цікавасць", - заявіў беларускі лідар.
У 2022 годзе аб’ём тавараабароту паміж Беларуссю і Кыргызстанам склаў $160,2 млн, што амаль на 65% больш, чым у 2021 годзе. Беларусь экспартуе ў Кыргызстан мяса-малочную прадукцыю, прадукцыю дрэваапрацоўкі, трактары, аўтамабілі, лекавыя сродкі, ізаляваныя правады і кабелі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Лукашэнка: адносіны Мінска і Бішкека дазволяць супрацьстаяць узрушэнням
Патэнцыял ЕАЭС дапаможа нарасціць гандаль з Бішкекам – Сівак
Алею ў гонар Чынгіза Айтматава адкрылі ў Мінску