МІНСК, 6 кас – Sputnik. Трэба разумець, як дзейнічаць для вядзення абароны сваёй краіны, калі ў суседніх з Беларуссю дзяржавах ідуць баявыя дзеянні, заявіў у пятніцу міністр абароны рэспублікі Віктар Хрэнін.
Паводле яго слоў, спосабы вядзення ваенных канфліктаў пастаянна мяняюцца, таму беларускія Узброеныя Сілы ўкараняюць лепшыя практыкі і рыхтуюцца да абароны дзяржавы.
"Вывучаючы ўсе гэтыя пытанні, мы прыйшлі да высновы, што сапраўды неабходна ісці менавіта праз умацаваныя раёны <…>, у аснове якіх закладваецца асноўны прынцып – гэта аўтаномнасць вядзення баявых дзеянняў, ну і, вядома, стрымліванне праціўніка", - цытуе Хрэніна прэс-служба Мінабароны.
Ён удакладніў, што такія ўмацаваныя раёны здольны вытрымліваць "і ўдар авіяцыі, і артылерыйскія налёты".
"Цяпер на практыцы, менавіта на гэтым месцы, менавіта зыходзячы з усіх гэтых пытанняў быў падрыхтаваны гэты раён. Гэта першыя <…> крокі, якія будуць закладзены ў план абароны дзяржавы", - растлумачыў міністр.
Пасля чаго дадаў, што беларускія вайскоўцы рыхтуюцца абараняць сваю тэрыторыю, таму "нікому ні кавалачка, ні метра сваёй зямлі не аддадзім".
Умацаваныя раёны ў Беларусі
Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу, 6 кастрычніка, наведаў навучальны аб’ект Мінабароны "Вузел супраціўлення" Кобрынскага ўмацаванага раёна. Прэзідэнту паказалі магчымасці такіх фартыфікацыйных збудаванняў.
Як паведаміў камандуючы войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Уладзімір Белы, асноўнае прызначэнне падобных умацаваных раёнаў – прыкрыццё найбольш важных у аператыўна-тактычных адносінах раёнаў і верагодных напрамкаў дзеянняў праціўніка.
Нагадаем, раней такі аб’ект з’явіўся ў Гомельскай вобласці.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка агледзеў умацаваны раён у Брэсцкай вобласці
Хрэнін: немагчыма забяспечваць абарону дзяржавы толькі сваімі сіламі
Мінабароны: Польшча пацвердзіла палёт свайго верталёта ў Беларусі