МІНСК, 6 кас – Sputnik. Работа над крылатай ракетай глабальнай далёкасці з ядзернай устаноўкай "Буравеснік" у Расіі завершана, аб гэтым паведаміў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у рамках пасяджэння дыскусійнага клуба "Валдай" у Сочы.
"Цяпер скончылі работу над сучаснымі відамі стратэгічнай зброі, аб якіх я гаварыў і якія я анансаваў яшчэ некалькі гадоў таму. Правялі паспяховыя выпрабаванні "Буревестника" – крылатай ракеты глабальнай далёкасці з ядзернай устаноўкай", - падзяліўся кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, вядзецца актыўная работа таксама над звышцяжкай ракетай "Сармат", яна ўжо амаль завершана, але пакуль што трэба ўладзіць некаторыя бюракратычныя пытанні. Плануецца, што ракеты будуць пастаўлены на масавую вытворчасць і будуць выкарыстоўвацца ў рамках баявых дзяжурстваў.
Аб дакладных тэрмінах прэзідэнт не гаварыў, але адзначыў, што рэалізаваць задуманае плануецца ўжо ў бліжэйшы час.
Расія, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, плануе і ў далейшым нарошчваць сваю абараназдольнасць. Краіна працуе над тым, каб нарошчваць вытворчасць вайсковай прадукцыі.
"Мы бачым і тыя пытанні, якія ўзнікаюць, прабачце – прама скажу, падчас баявых дзеянняў. Мы бачым, чаго нам яшчэ не хапае. Але мы нарошчваем гэтую вытворчасць. Прычым па некаторых напрамках прама ў разы. Не на нейкія працэнты, а ў разы", - падкрэсліў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Стратэгічны комплекс "Сармат" пастаўлены на баявое дзяжурства ў Расіі
Рабкоў: націск на РФ балансуе на мяжы вайны паміж ядзернымі дзяржавамі
Чарговы камплект "Искандер-М" паступіў на ўзбраенне ў беларускую армію