МІНСК, 10 кас – Sputnik. Захад плануе рассячы адзінства Беларусі і Расіі, заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Новасібірскай вобласці РФ Андрэем Траўнікавым у аўторак у Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле слоў Лукашэнкі, гэта пацвярджаюць апошнія даклады спецслужбы і разведкі.
"Цытаты службовых асоб адтуль: "Спакойна не будзе". Яны жывуць ужо і бачаць (яшчэ не вылезлі з Украіны), што трэба рассячы адзінства Беларусі і Расіі. Пры тым усе на Захадзе, нават тыя краіны, якім, здавалася б, да ліхтара тое, што адбываецца тут у Беларусі і Расіі, паміж намі", - сказаў Лукашэнка.
Вернем, што страцілі
Пры гэтым ён падкрэсліў, што "спакойна не будзе", а Беларусі і Расіі трэба нацэліцца на тое, "што нам трэба рабіць сваё".
"Таму давайце рабіць сваю айчыну, абараняць яе. У нас толькі гэты шлях, іншага няма. І мы можам выглядаць прыстойна. За пяць гадоў мы забудзем тое, што адбываецца зараз", - адзначыў прэзідэнт.
Адносна тых замежных кампаній, якія пайшлі з беларускага і расійскага рынку пад уздзеяннем санкцый, Аляксандр Лукашэнка выказаўся так: "Сышлі – бывайце". І дадаў, што зараз надыходзіць час магчымасцей.
"Усё мы вернем. Нават тое, што страцілі. Нават не сумнявайцеся", - запэўніў беларускі лідар.
Ён сказаў, што ў Расіі нарэшце ацанілі магчымасці Беларусі, і сёння ідзе магутная кааперацыя паміж дзяржавамі ў прамысловым сектары.
"Але нельга дапусціць дубліравання вытворчасцей. Тое, што ёсць у нас, яно заўсёды будзе працаваць і на расійскім рынку. Тое, што ёсць у вас, мы купім. Адзінства дзвюх дзяржаў – гэта перш за ўсё эканоміка", - сказаў на заканчэнне прэзідэнт Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Лукашэнка прапанаваў Новасібірску разам працаваць над штучным інтэлектам
Беларусь і Новасібірская вобласць будуць супрацоўнічаць у кардыялогіі
Грызлоў: сыравінная доля ў гандлі Расіі і Беларусі змяншаецца