Падчас богаслужэнняў у Беларусі забароняць любую сімволіку, акрамя рэлігійнай

У краіне на заканадаўчым узроўні будзе пашыраны спісак выпадкаў, на падставе якіх ліквідуюць рэлігійныя арганізацыі.
Sputnik
МІНСК, 11 кас – Sputnik. Перарэгістрацыя рэлігійных арганізацый у Беларусі пачнецца пасля прыняцця новага закона, паведаміла журналістам у сераду член пастаяннай камісіі па правах чалавека і нацыянальных адносінах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Людміла Здорыкава.
Сёння ў Авальнай зале ў першым чытанні будзе разгледжаны закон "Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці рэлігійных арганізацый".
"У праект закона, унесены шэраг забарон, у тым ліку на выкарыстанне ў месцах богаслужэнняў любой сімволікі, акрамя рэлігійнай", - сказала дэпутат.
Таксама законам уводзіцца забарона на рэлігійныя арганізацыі, дзейнасць якіх накіравана супраць суверэнітэту Беларусі.
Паводле слоў дэпутата, у праекце закона змяшчаецца норма аб тым, што падчас рэлігійных богаслужэнняў будзе забаронена размяшчэнне тэкстаў і выяў, накіраваных на распальванне рэлігійнай варожасці і звады.

"Уносіцца забарона на тое, каб рэлігійныя арганізацыі займаліся палітычнай дзейнасцю, на ўдзел у палітычных партыях", - сказала яна.

Таксама сярод падстаў, па якіх будзе ліквідавана рэлігійная арганізацыя, будзе прапаганда вайны, сацыяльнай і грамадзянскай варожасці, іншай экстрэмісцкай дзейнасці.
У Беларусі на заканадаўчым узроўні будзе замацавана паняцце місіянерскай дзейнасці, а таксама будзе дазволена мець дзіцячыя дамы пры манастырах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Вылечвае ўжо 600 гадоў: Гадзенаўскі Крыж даставілі ў Мінск
Мітрапаліт Веніямін: Філарэт адыграў значную ролю ў гісторыі Мінскай епархіі
Былая старажытная лаўра: Куцеінскаму мужчынскаму манастыру ў Оршы споўнілася 400 гадоў