Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Расія і Беларусь плануюць стварыць камісію па гісторыі

Асноўная мэта сумеснай камісіі – выпрацаваць агульныя падыходы да гісторыі на аснове фактаў і дакументаў.
Sputnik
МІНСК, 12 кас – Sputnik. Беларусь і Расія прапрацоўваюць пытанне аб стварэнні сумеснай камісіі па гісторыі, паведаміў журналістам намеснік старшыні Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства (РВГТ) Мікалай Аўсіенка на форуме "История для будущего. Россия и Беларусь", перадае Sputnik.

"...Для таго, каб мы маглі цалкам доказна з фактамі ў руках і з дакументамі скласці агульныя падыходы да нашай агульнай гісторыі", - адзначыў прадстаўнік РВГТ.

Аўсіенка падкрэсліў, што пра гэта трэба расказваць сумленна.
"Моладзі нельга хлусіць. Вось гэта самае галоўнае", - зрабіў акцэнт Аўсіенка.
Ён нагадаў, што нядаўна расійскія і беларускія вучоныя стварылі сумесны экспертны савет.
У сваю чаргу намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Ігар Луцкі заявіў, што беларускі бок падтрымлівае ідэю агульнай камісіі. Паводле яго слоў, ужо зараз вучоныя дзвюх краін і прэзідэнцкія адміністрацыі шчыльна працуюць у гэтым напрамку.
Ён адзначыў, што раней да гісторыі не было такога ўважлівага стаўлення, але зараз трэба больш уважліва ставіцца да таго, як інтэрпрэтуюць гістарычныя падзеі тыя ці іншыя СМІ і некаторыя выдавецкія праекты.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Грызлоў: дзейнасць гісторыкаў павінна быць наступальнай
Лукашэнка: мы ніколі і нікому не дазволім нас павучаць
Пуцін: ва ўмовах знешняга націску важна ўмацоўваць Саюзную дзяржаву