Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Вышынскі: не ўсе блогеры, хто размаўляе пра гісторыю, разбіраюцца ў ёй

Блогасфера ў адрозненне ад СМІ, як адзначыў Вышынскі, не так жорстка рэгулюецца.
Sputnik
МІНСК, 12 кас – Sputnik. У блогасферы пра гісторыю часам гавораць людзі, у якіх няма адпаведнай адукацыі, заявіў карэспандэнту Sputnik Беларусь выканаўчы дырэктар міжнароднай медыягрупы "Россия Сегодня", член Савета пры прэзідэнце Расіі па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека Кірыл Вышынскі.
"Там гучыць вялікая колькасць галасоў", - адзначыў Вышынскі.
Ён растлумачыў, што непрафесіяналізм у плане гісторыі характэрны не для ўсіх блогераў. Выключэнне, напрыклад, гэта тыя, хто групуецца вакол асобы Дзмітрыя Пучкова ("Гобліна"). І наяўнасць такіх блогераў – вялікі прарыў.
СМІ пры гэтым, паводле слоў Вышынскага, працуюць больш жорстка, прафесійна і поўнасцю ў юрыдычным полі.
"Мы працуем ва ўмовах рэгламентацыі і заканадаўчай, і прафесійнай", - падкрэсліў медыя-менеджар.
Блогасфера, паводле яго слоў, так жорстка не рэгулюецца.

Гісторыя як інструмент

Кірыл Вышынскі прымае ўдзел у міжнародным форуме "История для будущего. Россия и Беларусь", які праходзіць у Мінску 12 кастрычніка. Sputnik з’яўляецца інфармацыйным партнёрам мерапрыемства – Sputnik.
Як адзначыў выканаўчы дырэктар "Россия сегодня", форум у Мінску аказаўся вельмі яркім па форме. Рэфлексія, якая мае месца на форуме, вельмі важная. Кірыл Вышынскі нагадаў, што раней ён жыў і працаваў ва Украіне, і яго асабісты вопыт паказаў, што перафарматаванне грамадства робіцца з дапамогай такога інструмента як гісторыя.
На думку Вышынскага, маладое пакаленне ва Украіне, якому ўдалося ўнушыць скажоную гісторыю, наўрад ці ўдасца поўнасцю перафарматаваць.
"Гэта дэманстрацыя таго, што, калі мэтанакіравана працаваць, то людзям можна ўнушыць што заўгодна, прымусіць іх забыць адно і даведацца прв тое, чаго на самой справе не было", - рэзюміраваў Вышынскі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Расія і Беларусь плануюць стварыць камісію па гісторыі
Грызлоў: дзейнасць гісторыкаў павінна быць наступальнай
Пуцін: ва ўмовах знешняга націску важна ўмацоўваць Саюзную дзяржаву