Палесціна-ізраільскі канфлікт

Захарава: ЗША не маглі не ведаць аб падрыхтоўцы сутыкненняў на Блізкім Усходзе

Канфлікт паміж Ізраілем і Палесцінай у чарговы раз абвастрыўся ў кастрычніку, баявыя дзеянні прывялі да шматлікіх ахвяр.
Sputnik
МІНСК, 12 кас – Sputnik. ЗША мае значны разведвальны патэнцыял на Блізкім Усходзе, і Вашынгтон не мог не ведаць аб сутыкненнях, якія рыхтаваліся ў рэгіёне, аб гэтым заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава.
Яна адзначыла, што ў гэтым рэгіёне ЗША атрымліваюць разведінфармацыю найперш са спадарожнікаў. І паколькі аперацыя праводзілася не кропкава, а маштабна, падрыхтоўку да яе нельга было не ўбачыць.
Захарава таксама нагадала, што Вашынгтон праводзіць маніторынг усёй кіберпрасторы ў рэгіёне. Аднак за год сітуацыю ЗША не адсачылі і не перадалі інфармацыю "бліжэйшаму саюзніку".
"Ніяк так не магло атрымацца, такога быць не магло", - сказала дыпламат у эфіры "Соловьев Live".
Прадстаўнік МЗС мяркуе, што сітуацыя, якая склалася ў рэгіёне, – гэта прыклад "тэорыі кіраванага хаосу, якая стаіць у аснове палітыкі ЗША". Хаос выйшаў з-пад кантролю, а заявы з Вашынгтона з заклікамі знішчаць мірнае насельніцтва ўскладняюць сітуацыю.

"Тыя дзікія заявы, агрэсіўныя, з заклікамі знішчаць грамадзянскае насельніцтва, якія мы зараз чуем з боку ЗША, я ўпэўнена, не ідуць на карысць таму ж самаму Ізраілю... Чалавеканенавісніцкія заявы з Вашынгтона, на жаль, толькі пагаршаюць сітуацыю", - растлумачыла яна.

Правал палітыкі ЗША

Пра тое, што абвастрэнне сітуацыя паміж Ізраілем і Палесцінай – гэта яркі прыклад правалу палітыкі ЗША на Блізкім Усходзе, заявіў раней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
Паводле яго слоў, націск на бакі канфлікту ЗША аказвалі кожны раз "без уліку карэнных інтарэсаў палесцінскага народа".
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў паведаміў, Масква захоўвае дыялог і з Ізраілем, і з Палесцінай і будзе захоўваць роўную дыстанцыю, каб удзельнічаць у працэсе ўрэгулявання сітуацыі. Паводле яго слоў, важна захоўваць збалансаваны падыход.
Нагадаем, чарговая сур’ёзная эскалацыя канфлікту паміж Палесцінай і Ізраілем пачалася 7 кастрычніка. Байцы палесцінскай тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС атакавалі тэрыторыю Ізраіля. Яны правялі масіраваны ракетны абстрэл і напалі на прыгранічныя ізраільскія паселішчы і гарады. Было абвешчана аб правядзенні аперацыі "Патоп Аль-Акса". У адказ ізраільская армія пачала ваенную аперацыю "Жалезныя мячы" супраць сектара Газа.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Палесціна-ізраільскі канфлікт: навіны да раніцы чацвярга
Пуцін: без стварэння Палесцінскай дзяржавы праблему не атрымаецца вырашыць
Валодзін: ЗША распальваюць канфлікты для ўласнага ўзбагачэння