Перемещенный палестинский ребенок сидит за колючей проволокой на дюне с видом на импровизированный лагерь на границе с Египтом, к западу от Рафаха на юге сектора Газа, 14 января 2024 года - Sputnik Беларусь, 1920
Палесціна-ізраільскі канфлікт
Абвастрэнне сітуацыі паміж Ізраілем і Палесцінай адбылося раніцай 7 кастрычніка: байцы палесцінскай тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС атакавалі Ізраіль. Апошнія навіны пра сітуацыю чытайце на сайце Sputnik Беларусь.

Валодзін: ЗША распальваюць канфлікты для ўласнага ўзбагачэння

© Sputnik / Пресс-служба Государственной Думы РФ / Перайсці ў медыябанкСтаршыня Дзяржаўнай Думы РФ Вячаслаў Валодзін
Старшыня Дзяржаўнай Думы РФ Вячаслаў Валодзін - Sputnik Беларусь, 1920, 11.10.2023
Падпісацца
ЗША знаходзяцца сярод самых актыўных краін, якія пастаўляюць зброю ва Украіну, акрамя таго, улады краіны заявілі, што будуць аказваць дапамогу Ізраілю.
МІНСК, 11 кас – Sputnik. Вашынгтон распальвае канфлікты для ўласнага ўзбагачэння, а амерыканскія авіяносцы ідуць да берагоў Ізраіля і Палесціны для таго, каб развязаць вайну, пра гэта заявіў спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін.
Паводле яго слоў, Вашынгтон – асноўны выгаданабытчык узброеных канфліктаў. Так, акцыі найбуйнейшых амерыканскіх зброевых кампаній рэзка павысіліся ў кошце пасля абвастрэння палесціна-ізраільскага канфлікту.
"Вашынгтон заўсёды выкарыстоўваў трагедыі мільёнаў людзей для задавальнення сваіх эканамічных інтарэсаў", - напісаў палітык у сваім Telegram-канале.
Валодзін удакладніў, што па выніках першай сусветнай вайны амерыканскі ВУП вырас практычна ў два разы, а долар выцесніў фунт і стаў сусветнай валютай. Падчас Другой Сусветнай вайны Вашынгтон даваў ваенную дапамогу саюзнікам у крэдыт, пры гэтым асноўнымі атрымальнікамі паставак па ленд-лізе сталі Вялікабрытанія і СССР.
Спікер Дзярждумы падкрэсліў, што Расія пагасіла доўг савецкага часу за ленд-ліз толькі ў 2006 годзе.

"Прайшлі дзесяцігоддзі, але метады ЗША не мяняюцца. Мы гэта бачылі ў Афганістане, Іраку, Лівіі, Сірыі. Назіраем сёння ва Украіне. Як кажуць, "каму вайна, а каму маці родная", - дадаў ён.

Ударная група ў Міжземнамор'і

Пасля абвастрэння палесціна-ізраільскага канфлікту амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн паведаміў аб выдзяленні дадатковай ваеннай дапамогі.
Як заявілі ў Пентагоне, ва ўсходнюю частку Міжземнага мора адпраўлена авіяносная ўдарная група "Джэральд Форд". У склад авіяноснай групы, акрамя авіяносца, таксама ўваходзяць ракетны крэйсер і чатыры эсмінцы. Усе яны нясуць кіраванае ракетнае ўзбраенне.
У рэгіёне таксама будуць узмоцнены авіяцыйныя падраздзяленні.

Пастаўкі зброі ва Украіну

Шэраг краін пастаўляе зброю кіеўскаму рэжыму з самага пачатку расійскай спецаперацыі ва Украіне, ЗША знаходзіцца ў тройцы лідараў.
Як паведамляў Байдэн, Вашынгтон "ні пры якіх абставінах" не можа дазволіць сабе спыніць падтрымку Кіева.
У чэрвені ў Пентагоне паведамлялі, што агульны аб’ём амерыканскай ваеннай дапамогі Украіне з пачатку працы Байдэна на пасадзе прэзідэнта ЗША перавысіў 41,2 млрд долараў.
Усяго, паводле звестак Мінабароны ЗША, аб’ём ваеннай дапамогі з пачатку расійскай спецыяльнай ваеннай аперацыі перавысіў 40,5 млрд долараў. Тады ж стала вядома, што Вашынгтон выдзеліць новы пакет ваеннай дапамогі Украіне ў суме да 500 млн долараў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Палесціна-ізраільскі канфлікт: навіны да раніцы серады
Пуцін аб сітуацыі на Блізкім Усходзе: гэта яскравы прыклад правалу палітыкі ЗША
Кангрэсвумен заклікала праверыць, ці не выкарыстоўваў ХАМАС зброю ЗША з Украіны
Стужка навiн
0