ДАІ запусціла пілотны праект па дыстанцыйным кантролі сітуацыі на МКАД

Інфармацыя аб любых здарэннях на сталічнай кальцавой будзе перадавацца на цэнтральны пункт кіравання, пасля чаго вадзіцеляў будуць інфармаваць аб бягучай сітуацыі на транспартнай артэрыі.
Sputnik
МІНСК, 14 кас – Sputnik. На МКАД запусцілі спецыяльную распрацоўку, якая дазваляе дыстанцыйна кантраляваць дарожную сітуацыю, расказаў начальнік упраўлення УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Бабіч.
Паводле яго слоў, гэта пілотны праект, які дазваляе назіраць за станам спраў на сталічнай кальцавой дарозе. У выпадку, калі пешаход выйдзе на МКАД, з’явіўся затор ці здарылася аварыя, уся інфармацыя будзе перададзена ў цэнтральны пункт упраўлення.

"Інфармацыйныя табло дазваляюць папярэдзіць вадзіцеляў аб неабходнасці зніжэння хуткасці і наяўнасці небяспекі наперадзе. Вадзіцель можа загадзя выбраць маршрут для аб’езду", - цытуе начальніка сталічнага ўпраўлення ДАІ агенцтва "Мінск-Навіны".

Бабіч адзначыў, што на сённяшні дзень у Мінску ўстаноўлена 830 святлафораў, прычым 650 з іх падключаны да сістэмы, якая дае магчымасць кіраваць дарожным рухам.
"Асноўны ўпор мы робім на арганізацыю дарожнага руху на тэрыторыі Мінска, якая ўключае ў сябе інтэлектуальнае кіраванне дарожным рухам", - растлумачыў ён.
На заканчэнне начальнік упраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама дадаў, што для гэтай мэты вядзецца распрацоўка спецыялізаванага праграмнага забеспячэння, якое ўлічвае шчыльнасць патоку і часовы інтэрвал руху.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Беларусь і ААЭ плануюць узаемна прызнаваць вадзіцельскія пасведчанні
Капітальнага рамонту трасы М1 пакуль што не будзе
Абмен беларускіх і расійскіх вадзіцельскіх праў могуць дазволіць у 2024 годзе