Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Мінэнерга: працэс стварэння адзінага энергарынку – на завяршальнай стадыі

Паводле слоў Каранкевіча, Беларусь і Расія паэтапна рухаюцца наперад у пытаннях стварэння аб’яднаных рынкаў прыроднага газу і электраэнергіі.
Sputnik
МІНСК, 17 кас – Sputnik. Праект дагавора аб фарміраванні аб’яднанага рынку электраэнергіі Беларусі і Расіі знаходзіцца на завяршальнай стадыі, паведаміў у аўторак міністр энергетыкі рэспублікі Віктар Каранкевіч, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Цяпер на завяршальнай стадыі знаходзіцца ўзгадненне аднаго з важнейшых дакументаў у рамках фарміравання аб’яднанага рынку электраэнергіі – дагавора па яго стварэнні і далейшым функцыянаванні. Таксама на завяршальнай стадыі знаходзіцца і падрыхтоўка правіл работы гэтага рынку", - заявіў ён журналістам на палях Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму EnergyExpo-2023, які 17 кастрычніка адкрыўся ў Мінску.
Таксама, паводле яго слоў, працягваецца праца над адзінымі прынцыпамі функцыянавання і рэгулявання аб’яднанага рынку газу.
"На 2023-2025 гады асноўныя цэнавыя ўмовы для рэспублікі вызначаны. Асноўная задача на гэты перыяд – узгадненне прынцыпаў работы аб’яднанага рынку газу з мэтай далейшага збліжэння ўмоў гаспадарання для суб’ектаў Беларусі і РФ", - канстатаваў Каранкевіч.
Намеснік міністра энергетыкі Расіі Павел Сніккарс у сваю чаргу станоўча ацаніў вынікі сумеснай міжведамаснай работы па стварэнні саюзнага энергарынку.
"Прынцыповыя рознагалоссі былі ўрэгуляваны. За апошнія паўтара-два гады мы істотна рушылі наперад максімальна высока, зроблена вельмі многае. Таму будзем чакаць падпісання міжнародных дагавораў і іх рэалізоўваць", - падкрэсліў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
"Росатом": Беларусь абгоніць РФ і ЗША па ўдзельнай вазе атамнай электрычнасці
Беларусь плануе ўдзельнічаць у развіцці энергетычнай палітыкі ШАС
Спажыванне прыроднага газу ў Беларусі знізілася на мільярды кубаметраў