МІНСК, 18 кас – Sputnik. Саўмін Беларусі даручыў Мінфіну выдзеліць Мінсельгасхарчу ў 2023 годзе дадатковыя грошы на пасадку пладовых культур у восеньскі перыяд, адпаведная пастанова №690 апублікавана ў сераду на Нацыянальным прававым-інтэрнэт партале.
Фонд бюджэтных сродкаў, прадугледжаных на развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці, рыбаводства і перапрацоўкі сельгаспрадукцыі, будзе павялічаны на 2 млн 400 тыс беларускіх рублёў.
"Для пасадкі ў восеньскі перыяд пладовых культур і догляду за імі", - тлумачыцца ў пастанове.
У дакуменце таксама гаворыцца, што расходы на гэтыя мэты будуць павялічаны за кошт змяншэння сродкаў, што выдзяляюцца Белстату.
"Расходы, указаныя ў пункце 1 гэтай пастановы, павялічыць за кошт змяншэння расходаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных Нацыянальнаму статыстычнаму камітэту на органы дзяржаўнай статыстыкі для забеспячэння іх функцыянавання, на 2 400 тыс рублёў", - адзначаецца там.
Садоў павінна быць больш
У жніўні 2022 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прысвяціў тэме пладаводства цэлую нараду. Тады ён заяўляў, што створаныя ў краіне ўмовы дазваляюць у поўным аб’ёме забяспечыць гэтую галіну ўласным матэрыялам пладовых і ягадных культур.
Беларускі лідар адзначаў, што пладова-ягадных садоў недастаткова і даручыў ураду і губернатарам павялічваць плошчы закладкі гэтых культур.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Скандал у рытэйле: паўтара года пастаўлялася сапсаваная садавіна і агародніна
Сезонныя кірмашы супраць Камароўкі: дзе танней – інфаграфіка
"Салодкі кусок знойдзе раток!", або Гатуем з садавіны