МІНСК, 18 кас – Sputnik. Міністэрствы абароны Беларусі і Расіі падпісалі план супрацоўніцтва на 2024 год, паведаміла прэс-служба абароннага ведамства рэспублікі.
У сераду, 18 кастрычніка, у Маскве адбылося пасяджэнне сумеснай калегіі міністэрстваў абароны дзвюх краін. Бакі абмеркавалі важныя пытанні ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы.
Як адзначыў кіраўнік Мінабароны Беларусі Віктар Хрэнін, стратэгічны характар беларуска-расійскіх адносін быў закладзены шмат гадоў таму, і галоўная задача сёння – падтрыманне дасягнутага ўзроўню супрацоўніцтва ва ўмовах націску Захаду на Саюзную дзяржаву.
"У гэты складаны перыяд, які можна назваць "гарачай фазай" глабальнага цывілізацыйнага супрацьстаяння паміж Захадам і Усходам, нам любой цаной неабходна захаваць суверэнітэт і незалежнасць нашых дзяржаў", - сказаў міністр.
Паводле яго слоў, дабіцца гэтага можна павышэннем абароннага патэнцыялу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Шайгу заявіў аб сцягванні буйных сіл НАТА да меж Саюзнай дзяржавы
Беларускія лётчыкі паказалі першае баявое прымяненне новых верталётаў Мі-35М