Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Шайгу заявіў аб сцягванні буйных сіл НАТА да меж Саюзнай дзяржавы

© Sputnik / Министерство обороны РФ / Перайсці ў медыябанкМіністр абароны РФ Сяргей Шайгу
Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу - Sputnik Беларусь, 1920, 09.08.2023
Падпісацца
Польшча пачала маштабныя закупкі ўзбраенняў у ЗША, Брытаніі, Паўднёвай Карэі, адзначыў міністр абароны РФ.
МІНСК, 9 жні – Sputnik. Міністр абароны Расійскай Федэрацыі Сяргей Шайгу заявіў аб тым, што да меж Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі НАТА сцягнулі значныя сілы ваеннаслужачых і ваеннай тэхнікі.
Гэтую заяву кіраўнік абароннага ведамства Расіі зрабіў, адкрываючы пасяджэнне калегіі міністэрства абароны.
"З улікам узброеных сіл усходне-еўрапейскіх краін у непасрэднай блізкасці ад меж Саюзнай дзяржавы размешчаны каля 360 тысяч ваеннаслужачых, 8 тысяч адзінак бронетэхнікі", - прывёў даныя Шайгу.
Паводле яго слоў, размова таксама ідзе аб 650 самалётах і верталётах, якія краіны-удзельніцы Паўночна-Атлантычнага альянсу наблізілі да дзяржмяжы Саюзнай дзяржавы.
Паведамляецца, што сёння на пасяджэнні калегіі абароннага ведамства Расіі будзе вырашацца пытанне аб стварэнні Маскоўскай і Ленінградскай ваенных акруг і ўзмацненні груповак на заходніх межах краіны.

Умацаванне заходніх меж

Гаворачы аб неабходнасці ўмацавання заходніх меж Расіі, міністр абароны агучыў інфармацыю, што Варшава праводзіць маштабныя закупкі зброі ў ЗША, Вялікабрытаніі і Паўднёвай Карэі.
Варшава заявіла "(…) аб намеры пабудаваць, як сцвярджаюць палякі, "самую магутную армію на кантыненце", - сказаў Шайгу, адзначыўшы, што закупкі Польшчай узбраення нясуць для Расіі рызыкі і пагрозы нацыянальнай бяспецы. Па словах Шайгу, такая абстаноўка каля заходніх меж патрабуе ад Расіі "адэкватнага рэагавання".
Ідэя аб тым, каб ва Узброеных сілах Расіі ўзнавіць Маскоўскую і Ленінградскую ваенныя акругі, была агучана кіраўніком абароннага ведамства яшчэ ў канцы мінулага года. Заходняя ваенная акруга на аснове Маскоўскай і Ленінградскай была створана больш за 10 гадоў таму, у 2010 годзе.
Ужо летам гэтага года Шайгу праінфармаваў, што работа па фарміраванні акруг пачалася, ідзе падрыхтоўка кадраў, рыхтуецца ваенная тэхніка.
Пытанне аб павелічэнні колькасці вайскоўцаў у расійскай арміі абмяркоўвалася ў пачатку 2023 года на пасяджэнні ведамаснай калегі. Раней прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін паставіў перад Шайгу такую ​​задачу. Размова ідзе аб тым, каб павялічыць колькасць Узброеных Сіл РФ да 1,5 мільёна ваеннаслужачых.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Супраць Расіі ў адкрытую ваюе ўся сістэма НАТА – Мядзведзеў
Расійскія вайскоўцы знішчылі перадавы пункт кіравання УСУ "Хорціца" у ДНР
Першая партыя: ЗША адобрылі адпраўку Кіеву танкаў Abrams – СМІ
Стужка навiн
0