Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Лукашэнка правёў сустрэчу з кіраўніком Мардовіі

Беларускія ўлады зацікаўлены ў пашырэнні кааперацыйных сувязей з расійскімі рэгіёнамі ва ўмовах санкцыйнага супрацьстаяння з заходнімі краінамі.
Sputnik
МІНСК, 19 кас – Sputnik. Цяпер настаў самы прыдатны час для развіцця прамысловай кааперацыі заявіў кіраўнік дзяржавы ў Палацы Незалежнасці падчас сустрэчы з кіраўніком Мардовіі Арцёмам Здуновым.
Паводле яго слоў, зараз ідуць баталіі ў палях, на заводах, у культурнай, інфармацыйнай сферах, у школах і ўніверсітэтах. Яны вядуцца за праўду і перспектыву развіцця, права заставацца незалежнымі. Гэта ўсё магчыма толькі пры наяўнасці моцнай эканомікі.
Беларускі лідар канстатаваў, што ў мінулым годзе Беларусь і Мардовія нагандлявалі на 90 мільёнаў долараў. Сёлета за 8 месяцаў гэты паказчык дасягнуў адзнакі 115,7 мільёна долараў.
"Прычым гэта далёка не мяжа. Рэсурсаў для далейшага развіцця ў гэтым плане ў нас дастаткова", - цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.
Пры гэтым развіваецца супрацоўніцтва ў машынабудаванні і металургіі, хіміі і нафтахіміі, электроніцы, аграрнай сферы. Беларусь 15% патрэбнасцей у оптавалакне закрывае з дапамогай Мардовіі.
Беларускі лідар асобна выказаў падзяку Арцёму Здунову за своечасовыя пастаўкі вагонаў для чыгункі, у якіх меў патрэбу "Беларуськалій" і шэраг айчынных прадпрыемстваў.
На яго думку, пры гэтым ёсць такі прабел у супрацоўніцтве як адсутнасць кааперацыйных праектаў у вытворчай сферы.
"Але менавіта цяпер настаў самы прыдатны час для развіцця прамысловай кааперацыі, у першую чаргу сумесных імпартазамяшчальных вытворчасцей, перспектыўных вытворчасцей", - удакладніў кіраўнік дзяржавы.
На заканчэнне Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў, што гэта важны напрамак для пашырэння ўзаемадзеяння, таму што "Мардовія ўваходзіць у лік лідараў у Расіі па долі інавацыйнай прадукцыі ў аб’ёме прамвытворчасці".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Мінэнерга: працэс стварэння адзінага энергарынку – на завяршальнай стадыі
Завод "Амкадор" па выпуску зернекомплексаў адкрылі ва Уфе
Беларусь і Новасібірская вобласць будуць супрацоўнічаць у кардыялогіі