Палесціна-ізраільскі канфлікт

Пуцін і Эрдаган абмеркавалі сітуацыю на Блізкім Усходзе

Канфлікт паміж Ізраілем і Палесцінай працягвае разгарацца, што прыводзіць да ахвяр сярод мірнага насельніцтва.
Sputnik
МІНСК, 24 кас – Sputnik. Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган абмеркаваў па тэлефоне з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным сітуацыю на Блізкім Усходзе, гаворыцца ў паведамленні канцылярыі турэцкага лідара.
Кіраўнікі краін абмеркавалі эскалацыю ізраільска-палесцінскага канфлікту, а таксама гуманітарны крызіс у рэгіёне.
Турэцкі лідар падкрэсліў, што паглыбляецца жорсткасць адносна палесцінскіх тэрыторый.
"Колькасць ахвяр сярод мірнага насельніцтва расце з кожнай хвілінай, прэзідэнт Эрдаган заявіў, што маўчанне заходніх дзяржаў прывяло да таго, што гуманітарны крызіс у сектары Газа набыў нябачаныя маштабы", - паведамляе канцылярыя.
Таксама прэзідэнт Турцыі запэўніў расійскага лідара ў тым, што Анкара прыкладзе ўсе намаганні для дээскалацыі канфлікту на Блізкім Усходзе і зробіць усё для спакою ў рэгіёне.

Блізкі Усход палае

Рэзкае абвастрэнне адносін паміж Ізраілем і Палесцінай адбылося 7 кастрычніка. Байцы ХАМАС правялі масіраваны ракетны абстрэл і напалі на прыгранічныя ізраільскія паселішчы і гарады.
ХАМАС аб’явіў, што праводзіць аперацыю пад назвай "Патоп Аль-Акса". У адказ ізраільская армія пачала ваенную аперацыю "Жалезныя мячы" супраць сектара Газа. ЦАХАЛ узяў пад кантроль прыгранчіныя населеныя пункты, пасля чаго Ізраіль пачаў наносіць авіяўдары па аб’ектах у Газе. Пад атаку папалі і грамадзянскія аб’екты.
Вядома, што колькасць ахвяр у сектары Газа перавысіла пяць тысяч, больш за 15 тысяч атрымалі раненні.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Чарга з фур з гумадапамогай стаіць у заторы на мяжы сектара Газа з Егіптам
Пасол Палесціны расказаў аб прычынах абвастрэння канфлікту на Блізкім Усходзе
Па свеце прайшла хваля пратэстаў пасля ўдару па бальніцы ў Газе