https://bel.sputnik.by/20231023/charga-z-fur-z-gumadapamogay-stats-u-zatory-na-myazhy-sektara-gaza-z-egptam-1080513802.html
Чарга з фур з гумадапамогай стаіць у заторы на мяжы сектара Газа з Егіптам
Чарга з фур з гумадапамогай стаіць у заторы на мяжы сектара Газа з Егіптам
Sputnik Беларусь
Напярэдадні ў сектар Газа праз кантрольна-прапускны пункт "Рафах" на мяжы з Егіптам змагла праехаць другая калона грузавікоў з гуманітарнай дапамогай ад розных... 23.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-23T11:27+0300
2023-10-23T11:27+0300
2023-10-23T11:27+0300
палесціна-ізраільскі канфлікт
палесціна
узброены канфлікт
ізраіль
відэа
гуманітарная дапамога
бяспека
грамадства
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/17/1080512425_0:0:1281:720_1920x0_80_0_0_6d444223ac8e1206621858d894c2bd91.jpg
Агенцтва Ruptly апублікавала кадры прыбыцця другой калоны фур з гуманітарным грузам для жыхароў сектара Газа, на кадрах грузавыя аўтамабілі перасякаюць КПП "Рафах" на мяжы сектара Газа з Егіптам. Таксама паблізу ад кантрольна-прапускнога пункта можна назіраць мясцовых жыхароў са сцягамі Егіпта і Палесціны.Па даных СМІ, на мяжы Егіпта і сектара Газа выстраілася чарга з больш за 200 фур, якія перавозяць каля 3 000 тон гуманітарнай дапамогі ад міжнародных арганізацый і ўрадаў розных краін.Паводле інфармацыі палесцінскага Міністэрства аховы здароўя, цяперашні аб’ём гуманітарнай дапамогі, які даязджае да сектара Газа, складае толькі тры працэнты ад таго, што раней дастаўлялі ў Газу штодзень. У Міністэрстве аховы здароўя Палесціны таксама выказаліся аб тым, што ізраільская забарона на пастаўку паліва паставіла пад пагрозу працу бальніц у Газе.Палесціна-ізраільскі канфлікт абвастрыўся з новай сілай раніцай 7 кастрычніка, пасля ракетнага ўдару, нанесенага ХАМАС з сектара газу па паўднёвых і цэнтральных раёнах Ізраіля. Адначасова некалькі груп баевікоў прарваліся ў прыгранічныя раёны Ізраілю. У адказ ЦАХАЛ пачала контртэрарыстычную аперацыю "Жалезныя мячы", прэм’ер Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў аб "шырокай мабілізацыі рэзерваў". Днём пазней кабінет бяспекі Ізраіля падтрымаў увядзенне пункта "40 алеф", гэта азначае афіцыйную аб’яву вайны.Па афіцыйных даных абодвух бакоў, з моманту абвастрэння канфлікту ў Ізраілі загінулі больш за 1 400 чалавек і 5 431 пацярпелі, у Палесціне загінуў 4 651 і пацярпелі 14 245 чалавек.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
палесціна
ізраіль
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/17/1080512425_0:0:961:720_1920x0_80_0_0_5189b65dfea9f4ea1e47d763acbb7738.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
палесціна, узброены канфлікт, ізраіль, відэа, гуманітарная дапамога, бяспека, грамадства, палітыка, видео
палесціна, узброены канфлікт, ізраіль, відэа, гуманітарная дапамога, бяспека, грамадства, палітыка, видео
Чарга з фур з гумадапамогай стаіць у заторы на мяжы сектара Газа з Егіптам
Напярэдадні ў сектар Газа праз кантрольна-прапускны пункт "Рафах" на мяжы з Егіптам змагла праехаць другая калона грузавікоў з гуманітарнай дапамогай ад розных краін і міжнародных арганізацый.
Агенцтва Ruptly апублікавала кадры прыбыцця другой калоны фур з гуманітарным грузам для жыхароў сектара Газа, на кадрах грузавыя аўтамабілі перасякаюць КПП "Рафах" на мяжы сектара Газа з Егіптам. Таксама паблізу ад кантрольна-прапускнога пункта можна назіраць мясцовых жыхароў са сцягамі Егіпта і Палесціны.
Па даных СМІ, на мяжы Егіпта і сектара Газа выстраілася чарга з больш за 200 фур, якія перавозяць каля 3 000 тон гуманітарнай дапамогі ад міжнародных арганізацый і ўрадаў розных краін.
Паводле інфармацыі палесцінскага Міністэрства аховы здароўя, цяперашні аб’ём гуманітарнай дапамогі, які даязджае да сектара Газа, складае толькі тры працэнты ад таго, што раней дастаўлялі ў Газу штодзень. У Міністэрстве аховы здароўя Палесціны таксама выказаліся аб тым, што ізраільская забарона на пастаўку паліва паставіла пад пагрозу працу бальніц у Газе.
Палесціна-ізраільскі канфлікт абвастрыўся з новай сілай раніцай 7 кастрычніка, пасля ракетнага ўдару, нанесенага ХАМАС з сектара газу па паўднёвых і цэнтральных раёнах Ізраіля. Адначасова некалькі груп баевікоў прарваліся ў прыгранічныя раёны Ізраілю. У адказ ЦАХАЛ пачала контртэрарыстычную аперацыю "Жалезныя мячы", прэм’ер Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў аб "шырокай мабілізацыі рэзерваў". Днём пазней кабінет бяспекі Ізраіля падтрымаў увядзенне пункта "40 алеф", гэта азначае афіцыйную аб’яву вайны.
Па афіцыйных даных абодвух бакоў, з моманту абвастрэння канфлікту ў Ізраілі загінулі больш за 1 400 чалавек і 5 431 пацярпелі, у Палесціне загінуў 4 651 і пацярпелі 14 245 чалавек.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"