Апублікавана дзелавая праграма Медыяфоруму краін СНД

Сесіі прысвецяць штучнаму інтэлекту, вядзенню Telegram-каналаў і спецыфіцы падрыхтоўкі студэнтаў профільных факультэтаў.
Sputnik
МІНСК, 25 кас – Sputnik. Стала вядома дзелавая праграма II Медыяфоруму краін СНД, які пройдзе 1 лістапада ў Міжнародным мультымедыйным прэс-цэнтры "России сегодня".
Тэма пленарнага пасяджэння – "Будучыня міжнароднай журналістыкі", панэльныя сесіі вырашана прысвяціць выкарыстанню штучнага інтэлекту ў медыясферы, эфектыўным стратэгіям вядзення Telegram-каналаў, развіццю рускамоўных СМІ Садружнасці і спецыфіцы падрыхтоўкі студэнтаў профільных факультэтаў у лічбавую эпоху.
Мерапрыемства арганізавана Міжнароднай медыягрупай "Россия сегодня" пры падтрымцы Міністэрства лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый РФ. У дыскусіях прымуць удзел прадстаўнікі палітычнай эліты, СМІ і экспертнай супольнасці.
У 2022 годзе ў I Медыяфоруме краін СНД прынялі ўдзел каля 300 журналістаў, палітыкаў і экспертаў з Расіі, краін блізкага і далёкага замежжа.
Акрэдытацыя для ўдзельнікаў і прадстаўнікоў СМІ на сайце Медыяфоруму https://mediaforumcis.ru.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Кірыл Вышынскі стаў галоўным рэдактарам радыё Sputnik
Што ўмеюць нейрасеткі? Новы модуль SputnikPro прайшоў у Мінску – відэа
Аўдзеева: ёсць некалькі асноўных прынцыпаў напісання добрай навіны