https://bel.sputnik.by/20230914/shto-meyuts-neyrasetk-novy-modul-sputnikpro-praysho-u-mnsku--vdea-1079444532.html
Што ўмеюць нейрасеткі? Новы модуль SputnikPro прайшоў у Мінску – відэа
Што ўмеюць нейрасеткі? Новы модуль SputnikPro прайшоў у Мінску – відэа
Sputnik Беларусь
Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik працягваюць правядзенне майстар-класаў праекта SputnikPro. У Мінску адбыўся новы модуль праграмы – майстар-клас на тэму... 14.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-14T14:57+0300
2023-09-14T14:57+0300
2023-09-14T15:00+0300
відэа
відэа
sputnikpro
sputnik беларусь
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
смі
журналіст
нейрасеткі
меркаванне
медыягрупа "россия сегодня"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/0e/1079451271_0:73:3072:1801_1920x0_80_0_0_af53960d302354e525e04c0b6a8c5eff.jpg
Экспертам выступіў начальнік аддзела Дырэкцыі вытворчасці відэа медыягрупы "Россия сегодня" Аляксандр Пятроў. На майстар-клас у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь сабралася рэкордная колькасць слухачоў – больш за 60 чалавек.Аляксандр на прыкладах прадэманстраваў, як можна працаваць з нейрасеткамі і імгненна ствараць арыгінальны кантэнт, рабіць пераклад ці расшыфроўку тэксту, а таксама агучваць сюжэты, ствараць патрэбныя вам відэарад ці статычны малюнак."Што датычыцца нейрасетак у працы журналіста, яны сапраўды вельмі важныя, таму што дазваляюць скараціць працоўны час. Тыя задачы, якія ты раней рабіў тры гадзіны, ты можаш зрабіць за 5 хвілін, і адпаведна, твая прадуктыўнасць расце, магчымасці растуць, хто гэтым не карыстаецца, той застаецца ззаду", - адзначыў Пятроў па выніках майстар-класа."Нейрасеткі ніколі не заменяць прафесію журналіста, але як інструмент іх не выкарыстоўваць нельга. Таму што яны паскараюць працу і сапраўды дазваляюць аднаму чалавеку быць, умоўна кажучы, цэлай рэдакцыяй, ён скарачае свой час і працавыдаткі… З тэкстам спрабую працаваць, пакуль… гляджу, што ён можа і якія функцыі я магу яму перадаць, каб спрасціць сабе працу", - падзялілася ўражаннямі аб майстар-класе прэс-сакратар Рэспубліканскага саюза туріндустрыі Марыя Волкава."Нейрасеткі выкарыстоўваем – дзесьці перавесці гаворку ў тэкст для далейшай апрацоўкі, для стварэння відэаролікаў таксама вельмі зручна, мы пускаем у сетку, выдаецца тэкст, рэдагуем, адпрацоўваем, далей наразаем і атрымліваецца добры відэарад", - падзяліўся вопытам галоўны спецыяліст аддзела выхаваўчай і інфармацыйна-прапагандысцкай работы ўнутраных войск МУС Дзяніс Пархейчук.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/0e/1079451271_257:0:2986:2047_1920x0_80_0_0_bc7f68ecfb6982547ef0add39113788e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, sputnikpro, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, смі, журналіст, нейрасеткі, меркаванне, медыягрупа "россия сегодня", видео
відэа, sputnikpro, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, смі, журналіст, нейрасеткі, меркаванне, медыягрупа "россия сегодня", видео
Што ўмеюць нейрасеткі? Новы модуль SputnikPro прайшоў у Мінску – відэа
14:57 14.09.2023 (абноўлена: 15:00 14.09.2023) Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik працягваюць правядзенне майстар-класаў праекта SputnikPro. У Мінску адбыўся новы модуль праграмы – майстар-клас на тэму: "Майстэрства працы з нейрасеткамі". Глядзіце на відэа, як прайшоў навучальны семінар.
Экспертам выступіў начальнік аддзела Дырэкцыі вытворчасці відэа медыягрупы "Россия сегодня" Аляксандр Пятроў. На майстар-клас у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь сабралася рэкордная колькасць слухачоў – больш за 60 чалавек.
Аляксандр на прыкладах прадэманстраваў, як можна працаваць з нейрасеткамі і імгненна ствараць арыгінальны кантэнт, рабіць пераклад ці расшыфроўку тэксту, а таксама агучваць сюжэты, ствараць патрэбныя вам відэарад ці статычны малюнак.
"Што датычыцца нейрасетак у працы журналіста, яны сапраўды вельмі важныя, таму што дазваляюць скараціць працоўны час. Тыя задачы, якія ты раней рабіў тры гадзіны, ты можаш зрабіць за 5 хвілін, і адпаведна, твая прадуктыўнасць расце, магчымасці растуць, хто гэтым не карыстаецца, той застаецца ззаду", - адзначыў Пятроў па выніках майстар-класа.
"Нейрасеткі ніколі не заменяць прафесію журналіста, але як інструмент іх не выкарыстоўваць нельга. Таму што яны паскараюць працу і сапраўды дазваляюць аднаму чалавеку быць, умоўна кажучы, цэлай рэдакцыяй, ён скарачае свой час і працавыдаткі… З тэкстам спрабую працаваць, пакуль… гляджу, што ён можа і якія функцыі я магу яму перадаць, каб спрасціць сабе працу", - падзялілася ўражаннямі аб майстар-класе прэс-сакратар Рэспубліканскага саюза туріндустрыі Марыя Волкава.
"Нейрасеткі выкарыстоўваем – дзесьці перавесці гаворку ў тэкст для далейшай апрацоўкі, для стварэння відэаролікаў таксама вельмі зручна, мы пускаем у сетку, выдаецца тэкст, рэдагуем, адпрацоўваем, далей наразаем і атрымліваецца добры відэарад", - падзяліўся вопытам галоўны спецыяліст аддзела выхаваўчай і інфармацыйна-прапагандысцкай работы ўнутраных войск МУС Дзяніс Пархейчук.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"