Лаўроў назваў умовы дыялогу з ЗША па стратэгічнай стабільнасці

Кіраўнік МЗС Расіі звярнуў увагу, што РФ прыпыніла інспекцыі па ДСНУ, захаваўшы прыхільнасць да ўсіх абавязацельстваў гэтага дагавора.
Sputnik
МІНСК, 26 кас – Sputnik. Дагавор паміж Расіяй і ЗША аб мерах па далейшым скарачэнні і абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў яшчэ дзейнічае, паведаміў журналістам міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў у ходзе візіту ў Мінск.
"Стратэгічная стабільнасць прадугледжвае наяўнасць умоў для таго, каб дасягаць нейкіх дамоўленасцей, якія будуць у роўнай ступені адлюстроўваць зацікаўленасць і адказваць на заклапочанасць удзельнікаў такой перагаворнай работы", - адказаў Лаўроў на пытанне аб магчымым аднаўленні дыялогу з ЗША ў гэтым напрамку.
Міністр падкрэсліў, што менавіта так выбудаваны згаданы дагавор – ДСНУ (СНУ-III).
Ён запэўніў, што Масква захоўвае прыхільнасць да абавязацельстваў па ДСНУ. Інспекцыі спынены таму, што гэта меры ўзаемнага даверу, але давер паміж Масквой і Вашынгтонам разбурылі ЗША. Вашынгтон, на думку Лаўрова, падарваў пастулаты з прэамбулы дагавора. Гэта непадзельнасць бяспекі, заклапочанасць бяспекай адзін аднаго.

"Усе тыя прынцыпы, на якіх грунтуецца дагавор, амерыканцы найгрубейшым чынам растапталі", - заявіў Лаўроў.

Навошта інспекцыі

Міністр пацвердзіў, што амерыканцы просяць аднавіць інспекцыі і нагадаў, што яны праходзяць на ядзерных аб’ектах. Калі кіеўскі рэжым з выкарыстаннем заходніх узбраенняў прадпрымае атакі на базу стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў у Расіі, як гэта было ў нядаўнім мінулым, узнікае яшчэ больш пытанняў, навошта трэба менавіта зараз інспектаваць такія аб’екты.
"Напэўна, каб нацысцкі рэжым атакаваў больш прыцэльна нашы адпаведныя базы", - не выключыў Лаўроў.

Што такое ДСНУ

Цяперашні варыянт дагавора – гэта не першы падобны дагавор паміж Масквой і Вашынгтонам. Першыя крокі былі зроблены ў пачатку 1970-х гадоў: пасля серыі перагавораў аб абмежаванні стратэгічных узбраенняў (АСУ) быў падпісаны дакумент, які прынята называць АСУ-I. Абмяжоўвалася колькасць балістычных ракет і пускавых установак абедзвюх краін.
Затым былі іншыя дагаворы: АСУ-II, СНУ-I, СНУ-II. І нарэшце, ужо Расія (а не СССР) і ЗША падпісалі ў 2010 годзе СНУ-III. Знешне амерыканскі бок гэта падносіў, у тым ліку, як палітыку "перазагрузкі".
Часткай дагавора сталі палажэнні аб узаемных інспекцыях. Яны былі прыпынены ў 2020 годзе з-за пандэміі. Затым, у 2022 годзе, расійскі бок перастаў пускаць інспектараў з ЗША па прычынах, якія агучыў Сяргей Лаўроў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Лаўроў: Масква не пазбягае прапаноў па зніжэнні канфрантацыі з Захадам
МЗС Расіі: ядзерная зброя ў Беларусі выраўноўвае дысбаланс
Рабкоў: націск на РФ балансуе на мяжы вайны паміж ядзернымі дзяржавамі