Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Мезенцаў: Расія разглядае абарону Беларусі як абарону рубяжоў Саюзнай дяржавы

Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі падкрэсліў неабходнасць умацавання рэгіянальнай бяспекі праз узаемадзеянне краін у рамках СД.
Sputnik
МІНСК, 26 кас – Sputnik. Расія прытрымліваецца пазіцыі, згодна з якой абарона Беларусі з’яўляецца абаронай рубяжоў Саюзнай дзяржавы, заявіў дзяржсакратар СД Беларусі і Расіі Дзмітрый Мезенцаў, перадае карэспандэнт Sputnik.
У чацвер дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы прымае ўдзел у Мінску ў міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню "Еўразійская бяспека: рэальнасць і перспектывы ў свеце, які трансфармуецца".
"Думаю, што ў Еўропе, свеце заўважылі тую пазіцыю, якую Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін абазначыў, сказаўшы, што абарона тэрыторыі Беларусі будзе ўспрымацца Расійскай Федэрацыяй як абарона адзіных рубяжоў Саюзнай дзяржавы", - сказаў Мезенцаў.
Дзяржсакратар асабліва падкрэсліў, што сёння такая практыка падтрымліваецца і рэалізуецца.
Акрамя гэтага, ён адзначыў, што Расія і Беларусь ніколі не ўяўлялі пагрозы для іншых краін і заўсёды былі адкрыты да дыялогу.
Мезенцаў выказаў занепакоенасць негатоўнасцю Захаду да ўзаемадзеяння на аснове раўнапраўнага дыялогу і падкрэсліў важнасць умацавання рэгіянальнай бяспекі праз узаемадзеянне краін у рамках Саюзнай дзяржавы.
"Мы сёння цудоўна разумеем, што негатоўнасць Захаду да ўзаемадзеяння з Саюзнай дзяржавай на аснове раўнапраўнага дыялогу з’яўляецца фактарам, які мы абавязаны ўлічваць", - адзначыў Мезенцаў.

Саюзныя праграмы

Раней Мезенцаў заяўляў, што ў рамках Саюзнай дзяржавы прымаюцца новыя праграмы, накіраваныя на павышэнне абараназдольнасці дзвюх дзяржаў.
Адна з такіх праграм ужо працуе з гэтага года, яна прысвечана павышэнню ўзроўню пагранічнай бяспекі і пацвярджае існуючую практыку і ўзаемадзеянне пагранічных ведамстваў.
Дзяржсакратар таксама адзначаў, што ўдасканаленне работы сілавых і абаронных ведамстваў РФ і Беларусі не можа быць абазначана канчатковым рубяжом, яно працягваецца пастаянна.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Грамыка назваў глабальныя лініі напружання для Расіі і Беларусі
Лукашэнка заявіў, што ў бліжэйшы час патэлефануе Пуціну
Мезенцаў: Саюзная дзяржава адэкватна рэагуе на пагрозы ў рэгіёне