Палесціна-ізраільскі канфлікт

Лукашэнка згодзен з Гутэрышам: трэба ствараць Палесцінскую дзяржаву

Прэзідэнт лічыць, што дарма накінуліся на "гэтага беднага Гутэрыша" за тое, што выказаў пэўную думку наконт урэгулявання сітуацыі ў сектары Газа.
Sputnik
МІНСК, 27 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнен, што для вырашэння Блізкаўсходняга канфлікту трэба ствараць Палесцінскую дзяржаву.

"Выхад адзін – трэба ствараць Палесцінскую дзяржаву", - цытуе беларускага лідара БелТА.

Такім чынам прэзідэнт Лукашэнка адказаў на пытанне журналістаў аб тым, што можа садзейнічаць вырашэнню пытання на Блізкім Усходзе.
Паводле яго слоў, трэба вырашыць пытанне са стварэннем Палесцінскай дзяржавы так, як па гэтым пытанні было прынята рашэнне на ўзроўні ААН у 1947 годзе. Пры гэтым прэзідэнт Беларусі заявіў, што згодзен з Генсекратаром ААН па гэтым пытанні.
"Чаго тут нападаць на гэтага беднага Гутэрыша – "не тое ляпнуў"? Ён правільна сказаў. У жахлівых умовах жывуць людзі. Ім трэба стварыць дзяржаву", - сказаў Лукашэнка.
Ён таксама лічыць, што трэба канчаткова дамовіцца па гэтым пытанні.
"Сказаць: не аўтаномія палесцінская – вось ваша дзяржава, а вось яўрэйская дзяржава. Сесці і дамовіцца раз і назаўжды", - адзначыў Лукашэнка.
Беларускі прэзідэнт упэўнен, што трэба вызначыцца з межамі, каб скончыць канфлікт на Блізкім Усходзе.
"Будуць межы, яны будуць жыць у сваёй дзяржаве. Тады ім можна і прад’яўляць прэтэнзіі. Чаго ж людзей пад зямлю загналі і патрабуем ад іх, каб яны крычалі: "Ура, ура, вы, ізраільцяне, малайцы, правы?", - сказаў Лукашэнка.
Беларускі прэзідэнт упэўнен, што ні палесцінскаму, ні ізраільскаму народу канфлікт не патрэбен, яны хочуць жыць спакойна і гадаваць дзяцей. Ён таксама лічыць бесперспектыўным сілавое вырашэнне канфлікту ў сектары Газа.
"Ніякія (...) бамбёжкі не дапамогуць. Гэта будзе эскалацыя і ўцягванне новых краін у гэты канфлікт", - сказаў Лукашэнка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Пуцін падтрымаў стварэнне суверэннай палесцінскай дзяржавы
Пасол Палесціны расказаў аб прычынах абвастрэння канфлікту на Блізкім Усходзе
Ізраільскія вайскоўцы разбамбілі адну з найстаражытных цэркваў у Газе